Ганна Брэская

(Пасля перасылкі з Ганна Яфрэмаўна Аўсеенка)

Ганна Брэская (дзявочае Ганна Яфрэмаўна Аўсеенка; 1901, Зялькі, цяпер Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — пасля 1936) — беларуская паэтка.

Ганна Брэская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1936
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1901 годзе ў вёсцы Зялькі ў сялянскай сям’і. У 1919—1921 гг. працавала ў Дзісенскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. З 1923 года разам з мужам, педагогам і мастаком Сямёнам Брэскім (пазней рэпрэсаваным) жыла ў Полацку, гадавала сына, займалася творчай дзейнасцю. У сакавіку 1925 года ўступіла ў Полацкую філію «Маладняка». У 1930-я гг. магчыма працавала на адной з полацкіх фабрык.

Пасля паўторнага арышту мужа ў 1936 г. біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя[1].

Творчасць

правіць

Друкавалася ў часопісах «Беларуская работніца і сялянка», «Маладняк», газеце «Полоцкий пахарь» (пазней — «Чырвоная Полаччына»), літаратурных альманахах «Наддзьвіньне» (1926), «Росквіт» (1927), «Зарніцы» (1928). Пазней падборкі вершаў друкаваліся таксама ў газеце «Голас Радзімы», часопісах «Дзеяслоў», «Роднае слова», паэтычнай анталогіі «Краса і сіла» (Мінск, 2003). У 2000 г. выйшла кніга паэзіі «Настурцыі»[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б Брэская Ганна – Белліт  (8 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.

Спасылкі

правіць