Ганна з Друцкіх-Любецкіх

Ганна Раманаўна Друцкая-Любецкая (каля 1510 — 1571) — княгіня, землеўласніца ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Ганна з Друцкіх-Любецкіх
POL COA Druck.png
герб «Друцк»[d]
Нараджэнне каля 1510
Смерць 1571
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі
Маці Багдана Багданаўна Сапега[d]
Муж М. Дуброўскі[d], А. Няпрэцкі[d], Мікалай Юр’евіч Осцік[d] і Павел Юр’евіч Друцкі-Сакалінскі
Дзеці Ганна Осцікаўна[d]

БіяграфіяПравіць

Паходзіла з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Дачка Рамана.

Па маці атрымала ў спадчыну Алексінічы і частку Чарэі, у 1555 выкупіла Койтаў у свайго пляменніка Януша Багданавіча. Усе гэтыя маёнткі пазней адышлі да яе дачкі Ганны Осцікаўны, жонкі князя Л. А. Сангушкі-Кашырскага.

Сям’яПравіць

Была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёр у 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і П. Ю. Друцкага-Саколінскага.

Зноскі

ЛітаратураПравіць