Ганс Гайнц Эверс
Ганс Гайнц Эверс (ням.: Hanns Heinz Ewers; 3 лістапада 1871 — 12 чэрвеня 1943) — нямецкі празаік і паэт, аўтар містычных апавяданняў і раманаў гатычнае скіраванасці.
Ганс Гайнц Эверс | |
---|---|
ням.: Hanns Heinz Ewers | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1943[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ilna Ewers-Wunderwald[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, сцэнарыст, паэт-адвакат, акцёр, тэатральны акцёр, празаік, кінарэжысёр |
Гады творчасці | з 1901 |
Жанр | проза і паэзія |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 лістапада 1871 года ў Дзюсельдорфе. Свой творчы шлях пачынаў з працы ў кабарэ і выдання казак і фельетонаў. У 1910-х гадах пачалі выходзіць яго першыя раманы, якія прынеслі яму славу ў асяроддзі дэкадэнтаў. На творчасць пісьменніка паўплывалі Эдгар Алан По і Оскар Уайльд, сам жа ён паўплываў на многіх пісьменнікаў-фантастаў ХХ ст. У 1913 годзе па сцэнары Эверса быў зняты фільм «Пражскі студэнт». У 1920-я ён зацікавіўся нацыянал-сацыялізмам і ў прыватнасці ідэямі германскага нацыяналізму (што пасля паўплывала на стаўленне да яго пасля вайны, калі яго творы былі выкрасленыя з гісторыі нямецкай літаратуры). Пасля «ночы доўгіх нажоў» 30 чэрвеня 1934 года большая частка кніг Эверса як пісьменніка-гомасексуаліста, апроч «Хорста Весэля» і «Конніка нямецкай ночы» (Reiter in deutscher Nacht), была ў Германіі забароненая. У канцы жыцця яго друкавалі мала, і 12 чэрвеня 1943 года ён памёр у беднасці.
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову апавяданне «Павучыха» пераклаў Альгерд Бахарэвіч.
Зноскі
правіць- ↑ а б Hanns Heinz Ewers // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hanns Heinz EWERS // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118685570 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118685570 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.