Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў — створаны ў 1997 г. з мэтай вывучэння народных рамёстваў і промыслаў, іх адраджэння і развіцця.
Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў | |
---|---|
Профіль | этнаграфічны |
Заснаваны | 1997 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Сектар культуры Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта |
Месцазнаходжанне | вуліца Суворава, 2 225432, г. Ганцавічы |
Дырэктар | Святлана Марцінкевіч |
gnckult.by/dom-remesel |
Гісторыя
правіцьДом рамёстваў функцыянуе з 1997 г. і яднае вакол сабе таленавітых майстроў народнай творчасці раёна, якія працуюць па асноўных напрамках народнай творчасці. Сярод напрамкаў, у якіх працуе Дом рамёстваў, 15 відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў і 12 сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мэты дзейнасці і функцыі
правіцьМэты дзейнасці
правіць- падтрымка і стварэнне умоў для натуральнага існавання і адраджэння мясцовых нацыянальных рамесных традыцый;
- кваліфікаваны збор, захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў Ганцавіцкага раёна.
Функцыі
правіць- культурна-асетніцкая;
- навукова-вытворчая;
- культурна-метадычная;
- камерцыйная.
Дзейнасць
правіцьНавукова даследчая праца: экспедыцыі па раёне, падчас якіх збіраюцца матэрыялы пра рамёствы і промыслы, іх цяперашні стан. Вядзецца ўлік носьбітаў традыцый, народных рамёстваў і майстроў, якія актыўна займаюцца народнай творчасцю. Збіраюцца экспанаты для папаўнення фонда аўтэнтычных узораў народнага ткацтва, вышыўкі і іншых відаў рамеснай дзейнасці.
Фармаванне метадычнага фонда: супрацоўнікі Дома рамёстваўвядуць працу па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі сельскім установам культуры па арганізацыі і вядзенні заняткаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, збіраюць і класіфікуюць матэрыялы па сучасных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, даносяць гэтую інфармацыю да кіраўнікоў гурткоў, клубных супрацоўнікаў і іншых зацікаўленых асоб.
Для папулярызацыі народнай творчасці ў Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў праводзяцца выставы прац вядучых майстроў раёна па ткацтве, вышыўцы, карункапляценні, пляценні з прыродных матэрыялаў, мастацкай апрацоўцы дрэва. Гэта і персанальныя выставы, і тэматычныя выставы па асобных відах рукадзелля. Калектыў Дома рамёстваў прымае актыўны ўдзел ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, конкурсах, святах народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў, прыцягваючы да гэтай дзейнасці вядучых майстроў раёна. Творчая дзейнасць народных майстроў асятляецца на старонках СМІ.
Пры Доме рамёстваў дзейнічаюць групы па ткацтве, вышыўцы і ткацтве паясоў. Дарослых яднае клуб майстроў «Багач». У 2011 годзе было створанае дзіцячае аматарскае аб'яднанне «Этнограф».
Народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач»
правіцьГалоўная мэта клуба захаванне і развіццё традыцыйных беларускіх рамёстваў, іх папулярызацыя і перадача ведаў і ўменняў ад старэйшага пакалення дзецям і моладзі. Таксама клуб яднае дзяцей народных майстроў, якія зацікаўлены ў вывучэнні і практычным авалоданні традыцыйнымі промысламі і рамёствамі, як і іх бацькі. Праводзяцца сумесныя сходы, бяседы, вечары ды іншыя мерапрыемствы.
Аматарскае аб'яднанне «Этнограф»
правіцьАматарскае аб'яднанне «Этнограф» яднае дзяцей, зацікаўленных у вывучэнні гісторыі свайго краю праз вывучэнне народных традыцый і народнага тэкстылю (строй, ручнікі, народныя вышыўка і ткацтва). Формы працы: гутаркі, бяседы, ранішнікі, вечары-сустрэчы, забаўляльна-пазнавальныя праграмы, удзел у раённых святах, а таксама практычныя групавыя і індывідуальныя заняткі.
Калекцыя
правіцьЗа гады існавання ў Доме рамёстваў сабраная багатая калекцыя традыцыйных ручнікоў і прадметаў мясцовага строю. Калекцыя тканых і вышытых ручнікоў складае калі 50 адзінак. [1] З прадметаў традыцыйнага адзення найбольш каштоўнай з'яўляецца калекцыя жаночых кашуль.
Узнагароды
правіць- Дыплом І ступені ў намінацыі «выстаўка-конкурс» абласнога свята-конкурсу ткацтва, вышыўкі і народнага касцюма «Узор дзівосны на палатне і кроснах» на ІІ абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (2007).
- Дыплом прызёра фестывалю-кірмаша рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазій» прысвечанага 940-годдзю г. Мінска (2007).
- Дыплом ІІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014).
- Падзяка за удзел у Ягелонскім кірмашы (Люблін,Польшча) (2010).
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за адражэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры (2011).
- Ганаровы дыплом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічны развіцці па выніках працы за 2010 год (2011).
- Дыплом за ІІІ месца на V Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2013).
- Дыплом за І месца на VI Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2014).
- Дыплом за І месца на VII Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2015).
Удзел у святах, кірмашах і фестывалях
правіць- Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» (Віцебск, 2008)
- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі» (Кобрын, 2009)
- Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (Ганцавічы, 2011)
- Кірмаш рамёстваў «Палескі карагод» (Пінск, 2012)
- Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» (Віцебск, 2013)
- Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (Быхаў, 2013)