Брольніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Брольнікі.

Брольніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Брольнікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Макар Святлана Аркадзьеўна
Кіраўнік спраў Жарко Валянціна Дзмітрыеўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2018) 1 118
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадзечненскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзечна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 10 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куравіцкага сельсавета[1]. 25 чэрвеня 2008 года Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі сельсавет, а адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Гарадзечна ў вёску Брольнікі[2].

22 жніўня 2017 года да Брольніцкага сельсавета далучана частка скасаванага Ваўковіцкага сельсавета (землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы); са складу Брольніцкага сельсавета выключаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія ўвайшлі ў склад Ладзеніцкага сельсавета[3].

Склад правіць

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 15 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 16 населеных пунктаў (01.01.2018 г.). У склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[4]
Агароднікі вёска 19*
Амневічы вёска 50*
Брацянка вёска 80**
Брольнікі аграгарадок 305
Ваўковічы вёска 207*
Гаравічы вёска 87*
Гарадзечна аграгарадок 424**
Іспась вёска 16**
Клюкавічы вёска 64
Краўцэвічы вёска 15
Куравічы вёска 77
Літоўка вёска 12**
Мацешыцы вёска 20*
Мольнічы вёска 95
Мотча вёска 57**
Несутычы вёска 166
Прымень вёска 8
Рутка 2 вёска 72*
Селішча вёска 43
Слабодка вёска 37**
Слухавічы хутар 6**
Стары Лес вёска 41**
Суляцічы вёска 96
Сунчыцы вёска 11**
Сялец вёска 100**
Сянежыцы вёска 69*
Эканомія хутар 5**
* – у Ваўковіцкім с/с да 22.08.2017 г.; ** – з 22.08.2017 г. у Ладзеніцкім с/с

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1658 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 2,8 % — палякі, 1,1 % — рускія[6].

Насельніцтва, жыхароў: 1658 (2009 г.)[4], 1087 (2017 г.), 1118 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы правіць

  • Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».

Гандаль і сфера паслуг правіць

Установы аховы здароўя правіць

Культура правіць

  • Брольніцкі сельскі Дом культуры.

Славутасці правіць

  • Царква Успенія Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
  3. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  4. а б Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт