Суляцічы

вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Суля́цічы[1] (трансліт.: Suliacičy, руск.: Сулятичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавета.

Вёска
Суляцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 76 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231404
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243817096
Суляцічы на карце Беларусі ±
Суляцічы (Беларусь)
Суляцічы
Суляцічы (Гродзенская вобласць)
Суляцічы

Вядома прынамсі да 1430 года. Вялікі князь Вітаўт даў у свой час «Сулятичи» пану Рачку, а пазней яго жонцы пані Рачкавай. Паводле Р. Пятраўскаса, у пана Пятра Рачкі была дачка Ганна Мілохна, жонка пана Глеба Вяжэвіча, але лёс Суляцічаў тым часам не ясны[2].

Пазней Суляцічы нейкім чынам аказаліся ў валоданні князёў Заслаўскіх. Каля 1540 года ў складзе пасагу княжны Ганны Заслаўскай перайшлі да пана Яна Глябовіча[3].

У 1940—1954 гадах вёска — адміністрацыйны цэнтр Суляціцкага сельсавета.

Каля вёскі археалагічны помнік — курганны могільнік Суляцічы XI—XIII стагоддзяў[4]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000460шыфр 413В000460

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рыбчонак С. 2014, с. 23.
  3. Рыбчонак С. 2014, с. 22.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 264.

Літаратура правіць

  • Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў — уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зб. навук. пр. / Музей «Замкавы комплекс „Мір“»; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 79—104.

Спасылкі правіць