Лазер (гара)

(Пасля перасылкі з Гара Лазер)

Гара Лазе́р (фр.: Lozére, акс.: Losera, па мянушцы «Лысая»[2]) — гранітны масіў, які дасягае вышыні 1 699 м (Пік дэ Фіньель), размешчаны на паўднёвым усходзе французскага Цэнтральнага масіва Севенаў. Ён даў сваё імя дэпартаменту Лазер. На гары бярэ пачатак рака Тарн. У Лазеры ёсць цэлы запаведнік скал самых мудрагелістых формаў, які завецца «Лё хаос Манпелье Лё В'ё».

Лазер
фр. Lozére
Mont lozere.jpg
Гара Лазер (9 жніўня 2006 г.).
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 699[1] м
Адносная вышыня649 м
Размяшчэнне
44°25′38″ пн. ш. 3°44′12″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнЛангедок — Русільён
РаёнЛазер
Горная сістэмаЦэнтральны масіў 
Лазер (гара) (Францыя)
Лазер
Лазер
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

На працягу шматлікіх стагоддзяў гэта цяжкадаступная мясцовасць была цытадэллю пратэстанцтва ў Францыі, і менавіта ў гэтых далінах было аказана самае жорсткае супраціўленне тыраніі Людовіка XIV і Людовіка XV. Падчас Другой сусветнай вайны Севены ператварыліся ў «партызанскі край», а пасля 1968 года — у вотчыну хіпі (zippies, як назвалі іх мясцовыя жыхары), якія засялілі шматлікія фермы, пакінутыя ўладальнікамі з-за беднасці гэтых мясцін. Ля падножжа гары размешчаны вялікія руіны замка Турнэ (XII ст.).

Зноскі

СпасылкіПравіць