Цэнтральны масіў
Цэнтральны масіў (фр.: Massif Central) — горны масіў у цэнтры і на поўдні Францыі. На ўсходзе аддзелены ад Альпаў глыбокай далінай Роны, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Вышыня да 1886 м (гара Пюі-дэ-Сансі).
Цэнтральны масіў | |
---|---|
фр. Massif Central | |
![]() Размяшчэнне Цэнтральнага масіва | |
Краіна | |
![]() |
У паўночным і цэнтральным раёнах Цэнтральнага масіва базальтавыя плато з конусамі патухлых вулканаў чаргуюцца з пласкагор’ямі і мерыдыянальна выцягнутымі далінамі рэк басейна Луары, на поўдні — карставыя плато Кос, на паўднёвым усходзе і ўсходзе знаходзіцца шэраг гор і пласкагор’яў (Севены і інш.), са стромкімі прыступкападобнымі схіламі, звернутымі да Ронскай нізіны і ўзбярэжжа Міжземнага мора; на поўначы і паўночным захадзе — пласкагор’і Марван, Лімузен, Мільзаш і інш.
Клімат умераны, акіянічны, з халаднаватым летам і мяккай зімой. Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам шыракалістыя лясы, вышэй 1200 м — піхтавыя лясы, вышэй 1400 м — субальпійскія лугі.
Значная частка тэрыторыі засвоена чалавекам (раллі, пашы, вінаграднікі і інш.). Маюцца радовішчы ўрану, каменнага вугля, мінеральных вод (Вішы і інш.).
Літаратура правіць
- Цэнтральны Французскі масіў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).