Гаргандзола, гарганзола, гарганцола італ.: Gorgonzola) — адзін з найбольш вядомых італьянскіх сыроў, які адрозніваецца характэрным вастраватым смакам.

Гаргандзола

Радзімай сыру з'яўляецца Ламбардыя, галоўная вытворчасць сыру сканцэнтравана ў ваколіцах Мілана, Навары, Кома, Павіі. Паходжанне сыру датуецца Сярэднявеччам. Назва паходзіць ад невялікага гарадка Гарганцола ў прыгарадзе Мілана. Адносіцца да блакітных сыроў.

Выраб правіць

Сыр робяць з каровінага малака пры дапамозе ферментаў і грыбка пеніцыла: у малады сыр робяць ін'екцыі пеніцыла для раўнамернага размеркавання спор грыбка, з прычыны чаго гаргандзола на разрэзе мае характэрныя зялёныя палосы. У ходзе выспявання сыру ў ім застаюцца уведзенымі металічныя стрыжні, якія забяспечваюць доступ паветра для дзейнасці грыбка. Тэрмін выспявання сыру 2—4 месяцы.

Метад прыгатавання італьянскай гаргандзолы выкарыстоўваецца пры вытворчасці нямецкага сыру камбацолы.