Гардзей Яўгенавіч Колесаў

Гардзей Колесаў (нар. 18 жніўня 2008, Масква) — пераможца Шоу талентаў у Кітаі у 2015 годзе (ва ўзросце 6 год і 5 месяцаў) на цэнтральным кітайскім тэлебачанні CCTV-1, пераможца шахматных спаборніцтваў [1][2], лаўрэат творчых конкурсаў[3][4], валодае 5 мовамі (рускай, кітайскай, іспанскай, ангельскай і французскай), ведае на памяць 555 кітайскіх ідыём[5], вундеркінд[6][7]. Прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэраціі (ФІДЭ) Кірсан Ілюмжынаў назваў Гардзея «маленькім Буддам шахматнага свету».[8] Гардзей мае 3 малодшых сясцёр — Мілану, Агату і Ясенiю.

Гардзей Колесаў
Імя пры нараджэнні руск.: Гордей Колесов
Род дзейнасці шахматыст
Дата нараджэння 18 жніўня 2008(2008-08-18) (12 гадоў)
Месца нараджэння Масква
Грамадзянства Расія

БіяграфіяПравіць

Гардзей нарадізўся у Маскве. Ва ўзросце двух месяцаў бацькі перавезлі яго у Гуанчжоў, дзе яго бацька Яўген Колесаў узначальвае кампанію Optim Consult, якая спецыялізуецца на пастаўках тавараў і абсталявання з Кітая. Бацька Гардзея працуе у краіне ужо больш за 15 год[9]. Імя па-ангельску: Gordey Kolesov, кіт. спрошч.: 叶伟国, піньінь: Yè Wěi Guó — у перакладзе з кітайскай «Е Вялікая краіна»[10] ці «Е Вялікая дзяржава»[11].

Дэбют Гардзея на тэлебачанні адбыўся ў красавіку 2014 года, у перадачы Аляксея Лысянкова «Сам сабе рэжысёр», Расія 1. Гардзей стаў двухразовым пераможцам рубрыкі «Слаба», прадэманстраваўшы веды кітайскіх іерогліфаў і выканаўшы песню на кітайскай мове са сваёй малодшай сястрой Міланай.

У верасні 2014 года Гардзей паступае на экстэрнат сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з паглыбленым вывучэннем замежнай (ангельскай) мовы пры Амбасадзе Расіі ў КНР (горад Пекін).[12] Паралельна пачынаецца яго захапленне шахматамі.

У студзені 2015 года Гардзей бярэ удзел у Шоу талентаў у Кітаі на цэнтральным кітайскім тэлебачанні, CCTV-1 і робіцца яго пераможцам. Кітайскія СМІ з захапленнем напісалі пра тое, як Гардзей з бацькам, жартуючы, падманулі вядомую вядоўцу мадам Чжудан. Яны папрасілі вядоўцу растлумачыць значэнне кітайскай ідыёмы, тым самым паставіўшы яе ў тупік.[13][14] Гардзей стаў першым сярод замежнікаў, хто дамогся такога поспеху[15][16][17][18]. Ролік з рускімі субтытрамі быўапублікаваны на канале «Кітай з Яўгенам Колесавым» на Youtube[19] пад канец лютага 2015 г. і за тыдзень набраў больш за 1 млн праглядаў. На думку некаторых каментатараў, юны расіец зрабіў для расійска-кітайскага сяброўства больш, чым дыпламаты[20][21], яму нават праракаюць будучыню дыпламата[22][23]. Кітайскія СМІ напісалі пра велізарную ролю бацькі ў развіцці талентаў сына.[24]

Пасля перамогі ў Шоу талентаў маленькага Колесава запрасілі на дармовае навучанне ў зачыненую прывілеяваную школу 15-мільённага мегаполіса Гуанчжоў, у якой вучацца дзеці найвысокіх урадоўцаў і генералаў. Кошт гадавога навучання складае больш 20 тысяч даляраў ЗША[25][26]. Бацькі Гардзея таксама атрымліваюць дзясяткі запрашэнняў ад кітайскіх тэлеканалаў для ўдзелу Гардзея ў здымках.

У лютым 2015 г. на расійска-кітайскім конкурсе дзіцячай і юнацкай мастацкай творчасці «Кітай — Расія. Масты сяброўства», што праходзіў ў рамках Гадоў расійска-кітайскага сяброўства і моладзевых паменаў (2014—2015 гады) Гардзей са сваім малюнкам заваяваў срэбны медаль[3]. У гэтым жа месяцы ён выйграе прыз чытацкіх сімпатый[27] на першым конкурсе кітайскай каліграфіі цвёрдай ручкай-2014. На конкурс было адпраўлена відэа[28], у якім Гардзей расказаў пра свае каліграфічныя таленты. Прыз Гардзею ўручаў генеральны сакратар ШОС Зміцер Мезенцаў, які ацаніў поспехі юнага таленту (наймалодшага ўдзельніка конкурсу) заклікаў прысутных браць прыклад з Гардзея[20]. «Падчас цырымоніі таленавіты расіец зачытаў для ўсіх вершы Су Шы (кітайскі паэт дынастыі Сунь. — Заўв. рэд.) і атрымаў гарачыя апладысменты гледачоў»[4]. Пра поспехі Гардзея таксама напісала галоўнае інфармацыйнае агенцтва Кітая «Сіньхуа»[29],[30].

У красавіку 2015 г. Гардзей і яго бацька Яўген былі запрошаны на здымкі спецвыпуску праграмы «Хай кажуць»,[31]. Датаго моманту колькасць праглядаў роліка ўжо склала больш 4 млн.[32]

1 чэрвеня 2015 года ў Інтэрнэце быў апублікаваны ролік з гала-канцэрта Шоу талентаў на цэнтральным кітайскім тэлебачанні, CCTV-1. Гардзей уразіў журы і кітайскіх гледачоў, вылічыўшы век Сунь Укуна, Цара малпаў, героя класічнага кітайскага рамана XVI стагоддзя «Вандроўка на Захад», а папулярны кітайскі тэлевядоўца Лю Ивэй, праслухаўшы маналог рускага хлопчыка, зваліўся з канапы[33][6]. Ужо праз 3 дня пасля публікацыі відэа колькасць праглядаў перавысіла паўмільёна. СМІ назвалі Гардзея вундэркіндам[34][35][36]. Бацька Гардзея Колесава Яўген у інтэрв’ю каналу НТБ заявіў, што не варта зваць яго сына вундэркіндам, па яго думцы «Гардзей — хлопчык, якога любяць, ён дысцыплінаваны і атрымвае задавальненне ад навукі»[37]. Ролікі з Гардзеем глядзяць, у тым ліку студэнты інстытута вайсковых перакладчыкаў МА РФ і будучыя дыпламаты з МГІМО, пахвальна адклікаючыся пра моўныя здольнасці хлопчыка.[38].

Актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Расіі Міхал Яфрэмаў, рыхтуючы адмыслова для інфармацыйнага агенцтва «Нацыянальнай службы навін» Топ-5 галоўных навін за 4 чэрвеня, напісаў пра Гардзея так: «Шасцігадовы расійскі вундэркінд Гардзей Колесаў стаў пераможцам шоу талентаў, якое транслявалася на цэнтральным тэлебачанні Кітая. Гардзей ведае пяць моў, мае першы разрад па шахматах і з’яўляецца гульцом зборнай Расіі па дадзеным выглядзе спорту. Гардзей, ты — наша будучыня, на цябе раўнуецца ўся краіна!»[39]

У інтэрнэце ролікі з Гардзеем карыстаюцца вялікай папулярнасцю, самыя прагляданыя з іх: «6-гадовы Гардзей Колесаў на цэнтральным ТБ Кітая, ССTV-1»[40], «Гардзей Колесаў выйграў шоу талентаў на цэнтральным ТБ Кітая»[41], «I месца па шахматах у Шэньчжэні»[42], «Кітайская песня пад гітару ад Гардзея Колесава»[43], «Кітай. Шахматнае трэнаванне»[44], «У. У. Маякоўскі. Нота Кітаю»[45], «475 кітайскіх ідыём»[46], а таксама ролікі, ў якіх ён разам з бацькам расказвае верш: «Гой, ты, Русь мая родная» Сяргея Ясеніна на кітайскай мове[47] і вершы Мао Цзэдуна на кітайскай і рускай мовах[48].

Гардзей Колесаў з’яўляецца адным з наймалодшых майстроў па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка ў свеце.[49] Увесну 2015 г. двума цэнтральнымі каналамі Кітая пра Гардзея і яго сям’ю было знята 2 дакументальных фільма.[50]

Захапленне шахматаміПравіць

Займацца шахматамі Гардзей пачаткаў з лета 2014 года, а ўжо ў лістападзе гэтага года ён бярэ ўдзел у першасці Гуанчжоў па шахматах і робіцца срэбным прызёрам.

З канца студзеня 2015 года пачынаецца сістэматычнае навучанне шахматам пад кіраўніцтвам Андрэя Абадчука[51], які пераязджае ў Гуанчжоў для заняткаў з Гардзеем. У перыяд з лістапада 2014 года па красавік 2015 года Гардзей узяў удзел у некалькіх кваліфікацыйных турнірах па шахматах. У красавіку 2015 года Гардзей робіцца пераможцам кваліфікацыйнага турніру па шахматах у Шэньчжэні і выконвае першы разрад па шахматах. Чэмпіёнскі кубак Гардзей атрымвае з рук Е Цзянчуаня, кітайскага гросмайстра, трэнера некалькіх кітайскіх чэмпіёнак свету, у тым ліку трохразовай чэмпіёнкі свету сярод жанчын (2010, 2011, 2013) і наймалодшага жаночага гросмайстра Хоў Ифань. На чэмпіянаце свету сярод школьнікаў, што праходзіў у Тайландзе (Патая) з 05 па 15 траўня 2015 г., Гардзей увайшоў у дзясятку наймацнейшых, паказаўшы лепшы вынік сярод юных расійцаў у сваёй узроставай катэгорыі.[52]

НататкіПравіць

  1. Ноябрь 2014 г — серебряный призёр первенства Гуанчжоу по шахматам.(руск.) 
  2. Апрель 2015 г — победитель квалификационного турнира по шахматам в Шэньчжэне (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Панда. Международный детский конкурс живописи и каллиграфии 07.02.2015(руск.) 
  4. 4,0 4,1 В Пекине прошла церемония награждения победителей первого Конкурса китайской каллиграфии твердой ручкой. russian.people.com.cn 4.02.2015(руск.) 
  5. Папа русского вундеркинда, покорившего Китай: «Каждый ребёнок — гений». Фонтанка 25.02.2015 (руск.) 
  6. 6,0 6,1 Вундеркинд из России победил на шоу талантов в Китае. Российская газета 03.06.2015(руск.) 
  7. Гордей Колесов, вундеркинд. Коммерсантъ 08.06.2015(руск.) 
  8. Дружба с Путиным — хороший тон. Информационный портал kirsan.today 16.06.2015(руск.) 
  9. Шестилетний россиянин победил на шоу талантов в Китае. Лента. Ру 3.06.2015 (руск.) 
  10. В Пекине объявлены итоги первого Конкурса китайской каллиграфии твердой ручкой. Центральное телевидение Китая 04.02.2015(руск.) 
  11. Е Вэйго: русский ребёнок, который покорил Китай. Сноб 12.06.15(руск.) 
  12. Гордей Колесов: история самого известного русского ребёнка в КНР. Портал russian.china.org.cn 06.10.2015(руск.) 
  13. 俄罗斯神童老爸挑衅朱丹:你知道这个成语么?Портал ent.163.com 14.01.2015(кіт.) 
  14. 俄罗斯神童老爸挑衅评委朱丹:你知道这个成语么?(图) Портал roll.sohu.com 14.01.2015(кіт.) 
  15. Русский мальчик Гордей Колесов покорил Китай. Вести 14.06.2015(руск.) 
  16. Шестилетний россиянин победил в китайском конкурсе талантов. Вести 3.05.2015(руск.) 
  17. Шестилетний россиянин сенсационно победил на шоу талантов в Китае. Росбалт 03.06.2015(руск.) 
  18. Ребенок-гений Гордей Колесов стал победителем китайского шоу талантов. vistanews.ru 3.06.2015(руск.) 
  19. Канал Евгения Колесова на youtube(руск.) 
  20. 20,0 20,1 Шестилетний россиянин покорил Китай. Дни.ру 11.02.2015(руск.) 
  21. 家庭幽默大赛》神童火了 俄媒赞其更胜外交官 17.03.2015(кіт.) 
  22. ШЕСТИЛЕТНИЙ ВУНДЕРКИНД ИЗ РОССИИ ПОБЕДИЛ НА ШОУ ТАЛАНТОВ В КИТАЕ. topnews.ru 4.06.2015(руск.) 
  23. Гордей Колесов. spletnik.ru 17.02.2015(руск.) 
  24. 俄罗斯神童老爸挑衅朱丹:你知道这个成语么?news.139life.com 14.01.2015(кіт.) 
  25. Шестилетний россиянин победил на шоу талантов в Китае. 3.06.2015(руск.) 
  26. 6-летний Гордей выиграл шоу талантов в Китае. Дни.ру 03.06.2015(руск.) 
  27. Шестилетний россиянин Гордей стал героем конкурса китайской каллиграфии в Пекине. Boyko.ru 06.02.2015(руск.) 
  28. Подготовка Гордея Колесова к конкурсу каллиграфии. Youtube 3.11.2014(руск.) 
  29. В Пекине объявлены итоги первого Конкурса китайской каллиграфии вердой ручкой. Russian.news.cn 3.02.2015(руск.) 
  30. 首届"俄罗斯中文硬笔书法大赛"结果揭晓 news.xinhuanet.com 4.02.2015(кіт.) 
  31. Праздничный выпуск программы «Пусть говорят», посвященный 20-летию Первого канала. Сайт 1 канала 01.04.2015 Аффтар жжёт(руск.) 
  32. Пусть говорят. Аффтар жжот 6. Youtube 01.04.2015(руск.) 
  33. Русский мальчик выиграл шоу талантов на китайском ТВ. wday.ru 5.06.2015(руск.) 
  34. Ролик о победе шестилетнего россиянина на конкурсе талантов в КНР стал интернет-хитом. gazeta.ru 03.06.2015(руск.) 
  35. В Китае шестилетний россиянин выиграл шоу талантов. mir24.tv 3.06.2015(руск.) 
  36. Шестилетний россиянин стал победителем китайского шоу талантов. aif.ru 3.06.2015(руск.) 
  37. Шестилетний вундеркинд из России победил на шоу талантов в Китае. ntv.ru 05.06.2015(руск.) 
  38. Шестилетний россиянин победил на шоу талантов в Китае. Лента.ру 2.06.2015(руск.) 
  39. Михаил Ефремов: У России есть выбор — Крым или футбол. nsn.fm 4.05.2015(руск.) 
  40. 6-ти летний Гордей Колесов на центральном ТВ Китая, CCTV-1(руск.) 
  41. 6-летний Гордей Колесов выиграл шоу талантов на центральном ТВ Китая.(руск.) 
  42. 6-летний Гордей Колесов: I место по шахматам в Шэньчжэне!(руск.) 
  43. Китайская песня под гитару от Гордея Колесова(руск.) 
  44. Китай. Шахматная тренировка Гордея Колесова.(руск.) 
  45. В. В. Маяковский. «Нота Китаю» рассказывает Гордей Колесов(руск.) 
  46. 475 китайских идиом рассказывает 6-летний Гордей Колесов(руск.) 
  47. Есенин на китайском. Рассказывают Гордей и Евгений Колесовы(руск.) 
  48. Стихи Мао Цзэдуна на китайском и русском языках.(руск.) 
  49. Шестилетний россиянин стал победителем китайского шоу талантов. Русские вести 5.06.2015(руск.) 
  50. Шестилетний Гордей Колесов выиграл шоу талантов в Китае.(руск.) 
  51. Шестилетний мальчик стал любимцем Китая. Вечерняя Москва 5.06.2015(руск.) 
  52. FIDE World Schools Championships 2015 — OU7(англ.)