Гарлачыкакветныя

парадак кветкавых раслін

Гарлачыкакветныя (Nymphaeales) — парадак кветкавых двухдольных раслін.

Гарлачыкакветныя

Гарлачык белы (Nymphaea alba)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphaeales Dumort.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18367
NCBI  261007
EOL  4341
FW  54894

Апісанне правіць

Старажытныя расліны, паходжанне якіх адносяць да пачатку эвалюцыі пакрытанасенных.

Гэта шматгадовыя, звычайна карэнішчавыя водныя травы з чарговымі цэльнымі лістамі з прылісткамі ці без іх. Сасуды адсутнічаюць. У парэнхімічных тканках членістыя млечнікі. Кветкі буйныя ці невялікія, адзіночныя, двухполыя, звычайна спірацыклічныя. Калякветнік двайны. Тычынак шмат. Гінецэй апакарпны — несапраўдная цэнакарпія (пладалісцікі пагружаны і прырастаюць да бакалападобнай восі кветкі), з 2—35 карпеламі з галоўчатымі рыльцамі. Семязачаткі шматлікія. Плады — шматлістоўкі ці пераходныя ад шматлістоўкі да шматарэшка.

Пашырэнне правіць

Парадак уключае 3 сямействы, 8 родаў і больш за 90 відаў трапічных і субтрапічных раслін у раёнах Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. На Беларусі сустракаюцца віды сямейства гарлачыкавых.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Кувшинкоцветные: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)