Гарошак буйнакветны

Гаро́шак буйнакветны[3] (Vicia grandiflora) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Гарошак буйнакветны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia grandiflora Scop., 1772

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26342
NCBI  200969
EOL  704176
GRIN  t:300662
IPNI  524790-1
TPL  ild-9109

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—80[3] см. Сцябло прамое, узыходнае, лазячае, апушанае. Лісце чаргаванае, з вусікам і складаецца з 3—8[3] пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, жоўтыя з зеленаватым, фіялетавым або ліловым адценнем, зрэдку белыя, адзінкавыя або парамі. Плод — струк светла-бурага колеру.

 
Струк і насенне

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе[4]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[5]. Расце у стэпах, на сухіх лугах, узлесках і палянах, у хмызняках, на пашах, агародах, аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені[3].

Кармавая расліна. Ахоўваецца на тэрыторыі Саратаўскай вобласці Расіі[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
  5. а б Горошек крупноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Vicia grandiflora Scop. (Вика крупноцветковая) // ИАС «ООПТ России» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць