Гаршэва — найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. Найвышэйшы пункт Лёзненскага раёна і Віцебскай вобласці.

Гаршэва
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня295 м
Размяшчэнне
55°08′37″ пн. ш. 30°47′28″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
РаёнЛёзненскі раён
Горная сістэмаВіцебскае ўзвышша 
Гаршэва (гара) (Беларусь)
Гаршэва
Гаршэва
Гаршэва (гара) (Віцебская вобласць)
Гаршэва
Гаршэва

Знаходзіцца паблізу вёскі Гаршэва, за 15 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна Віцебскай вобласці. Вышыня над узроўнем мора складае 295 м[1] (296 м[2]). Над бліжэйшымі пастаяннымі вадасцёкамі ўзвышаецца на 40 м.

Гара складзена марэнай паазерскага ледавіка, перакрытая лёсападобнымі суглінкамі. Заходнія і паўднёвыя схілы стромкія (да 20°), эрадзіраваныя, паўночныя і ўсходнія — пакатыя (да 5°), разараныя.

Зноскі

  1. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 36 с. — ISBN 978-985-508-049-8
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Гаршэва гара // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 54.
  • Горшева гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7. — С. 145. (руск.)

Спасылкі правіць