Гарэт Мак-Кліры
Га́рэт Джэймс Мак-Клі́ры (англ.: Garath James McCleary; 15 мая 1987, Оксфард, Англія) — ямайскі футбаліст, вінгер англійскага клуба «Уікам Уондэрэрс» і нацыянальнай зборнай Ямайкі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Гарэт Джэймс Мак-Кліры | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 мая 1987[1][2] (37 гадоў)
|
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Ямайка Англія |
||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Уікам Уондэрэрс | ||||||||||||||||||
Нумар | 19 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьНарадзіўся ў Англіі, у горадзе Оксфард, дзе пачаў гуляць за мясцовую каманду «Оксфард Сіці», некаторы час правёўшы ў клуба «Оксфард Юнайтэд». Далей выступаў за мінорныя клубы «Слаў Таўн» і «Бромлі». 31 студзеня 2008 года заключыў дагавор з клубам «Нотынгем Форэст», за які дэбютаваў 3 сакавіка 2008 года, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў хатнім матчы супраць «Карлайл Юнайтэд» (0:1). У сезоне 2011/12 Мак-Кліры забіў 9 галоў.
У маі 2012 года адмовіўся падаўжаць дагавор з нотынгемскім клубам і падпісаў кантракт з клубам «Рэдынг», які выступаў у Прэм’ер-лізе. У рамках найвышэйшага англійскага дывізіёна свой першы мяч забіў 27 кастрычніка 2012 года ў браму «Фулхэма» (3:3)[3].Пакінуў каманду ў жніўні 2020 года.
У лістападзе 2020 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Уікам Уондэрэрс».
Міжнародная кар’ера
правіцьУ кастрычніку 2012 года быў запрошаны ў склад нацыянальнай зборнай Ямайкі, за якую дэбютаваў 6 лютага 2013 года матчам адбору да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Мексікі[4].
Зноскі
- ↑ Garath McCleary // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Garath McCleary // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Reading 3-3 Fulham. BBC Sport
- ↑ Pearce earns call up. Reading FC
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарэт Мак-Кліры