Гастыліян
Гай Валент Гастыліян Месій Квінт (лац.: Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus, нар. пасля 230—251) — рымскі імператар у 251 годзе.
Гай Валент Гастыліян Месій Квінт Gaius Valens Hostilianus Messius Quintus | ||
![]() | ||
Сестэрцый з выявай Гастыліяна | ||
| ||
---|---|---|
251 | ||
Папярэднік | Дэцый Траян і Герэній Этруск | |
Пераемнік | Трэбоніян Гал і Валузіян | |
Дзейнасць | кіраўнік | |
Нараджэнне | каля 230 | |
Смерць | лістапад 251 | |
Бацька | Дэцый Траян | |
Маці | Герэнія Этрусцыла[d] | |
БіяграфіяПравіць
Гастыліян нарадзіўся ў Сірміі (суч. Срэмска-Мітравіца, Сербія) у Ілірыі пасля 230 года. Ён быў малодшым сынам імператара Дэцыя і яго жонкі, Герэніі Этрусцылы. Пасля таго, як яго бацька абвясціў сябе імператарам, Гастыліян заставаўся ў Рыме з маці Герэніяй Этрусцылай як сімвал улады Дэцыя, у той час як бацька з братам вялі войны на межах імперыі. У 251 годзе ён атрымаў тытул «Правадыра моладзі» (лац.: princeps iuventutis).
Пасля гібелі імператараў-суправіцеляў у бітве з готамі і абвяшчэннем легіёнамі Трэбоніяна Гала новым главой дзяржавы ўзнікла пагроза грамадзянскай вайны, што было б пагібельным для імперыі, якая пакутвала ад разнастайных крызісаў. Але неўзабаве малады імператар загінуў падчас эпідэміі чумы ў Рыме, што адкрыла дарогу да ўлады Трэбоніяну Галу з яго сынам Валузіянам. Цікава, што Гастыліян памёр сваёй смерцю, што дастаткова рэдкай з’явай сярод кіраўнікоў Рыма той эпохі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Павел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. 7. 21. 4.
- Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. 9. 5.
- Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 30.
- Псеўда-Аўрэлій Віктар. Выманні пра жыццё і норавы рымскіх імператараў. 30.
- Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. 7. 1.