Гата (мыс, Іспанія)

Га́та (Каба-дэ-Гата, ісп.: Cabo de Gata) — мыс на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Пірэнейскага паўвострава, каля Альмерыйскага заліва. Адзін з найгалоўных мысаў Іспаніі ў Міжземным моры. Знаходзіцца ў камарцы Ніхар у правінцыі Альмерыя ў аўтаномнай супольнасці Андалусія, на паўднёвы ўсход ад горада Альмерыя і паўднёвы захад ад горада Картахена. Месца з найменшай колькасцю ападкаў у Еўропе.

Гата
ісп. Cabo de Gata
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Гата (мыс, Іспанія) (Іспанія)
Гата (мыс, Іспанія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мыс размешчаны ля падножжа горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка. Мыс з’яўляецца заканчэннем гор Сьера-дэ-Каба-дэ-Гата (ісп.: Sierra del Cabo de Gata). Уваходзіць у прыродны парк Каба-дэ-Гата-Ніхар. Клаўдзій Пталемей у «Геаграфіі» называе мыс Promontorium Charidemi. У антычнай геаграфіі мыс знаходзіўся ля заліва Урсі ў рымскай правінцыі Бетыка. Авіян называў мыс Promunturium Veneris — мыс Венеры. На гары Сера-дэ-ла-Тэста (ісп.: Cerro de la Testa) ля мыса знаходзіўся храм, у якой шанавалі багіню.

Падчас франка-іспанскай вайны 1635—1659 гадоў 3 верасня 1643 года ля мыса адбылася марская бітва ля Картахены. Французскі флот пад камандаваннем маркіза дэ Брэзэ пасля 12-гадзіннай кровапралітнай бітвы атрымаў перамогу. Перамога пры мысе Гата даставіла французам поўнае панаванне над заходнім басейнам Міжземнага мора.