Гаўрыіл Аляксеевіч Павецьеў

Гаўрыі́л Аляксе́евіч Паве́цьеў (6 красавіка 1909, с. Стараяшкіна, Самарская губерня, Расійская Імперыя, цяпер Бузулуцкі раён — 1971, СССР) — член дэлегацыі БССР на VII, VIII і XVII сесіях ААН, удзельнік 1-й і 2-й Канферэнцый ААН па марскім праве, дырэктар Мінскага юрыдычнага інстытута, прарэктар БДУ па навуковай рабоце, даследчык працоўнага права ў БССР.[1]

Гаўрыіл Аляксеевіч Павецьеў
Сцяг Член дэлегацыі БССР на VII, VIII i XVII сесіях ААН Сцяг
Дырэктар Мінскага юрыдычнага інстытута Сцяг
1945 — 1954
Прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна па навуковай рабоце Сцяг
1954 — 1962
Нараджэнне 6 красавіка 1909(1909-04-06)
Смерць 1971
СССР
Адукацыя Ленінградскі інстытут савецкага права імя М. У. Курыленкі (1933)
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне дацэнт
Дзейнасць юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы БДУ
Узнагароды
Ордэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»

Біяграфія правіць

Гаўрыіл Аляксеевіч нарадзіўся ў 1909 годзе ў с. Стара-Яшкіна Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Бузулуцкі раён).

У 1933 годзе скончыў Ленінградскі інстытут савецкага кіравання, у тым жа годзе аспірантуру пры І-м Ленінградскім юрыдычным інстытуце. Працаваў дацэнтам кафедры працоўнага права і памочнікам загадчыка вучэбнай часткі гэтага ж інстытута з 1937 па 1941 год.

Калі пачалася Вялікай Айчынная вайны быў прызваны ў армію, да 1943 года быў членам, а потым намеснікам старшыні Ваеннага трыбунала Войскаў абароны тылу Ленінградскай вобласці. З 1941 па 1943 знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе. Пасля зняцця блакады быў пераведзены ў Маскву, дзе да 1945 года займаў пасаду інспектара і старшага інспектара Упраўлення ваенных трыбуналаў Войскаў абароны тылу ў цэнтральным апараце Народнага камісарыята юстыцыі СССР. Праводзіў рэвізійныя праверкі ў шэрагу саюзных рэспублік (БССР, УССР, АзССР, АрССР, ГССР і КазССР).[1]

З 31 снежня 1945 года займаў пасаду дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута, а пасля яго ўключэння ў БДУ, як юрыдычнага факультэта, — прарэктара БДУ па навуковай рабоце.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1948 годзе па тэме «Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных кадраў для сацыялістычнай прамысловасці» у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у Маскве.[2] Гэтая праца з’яўлялася другой у гісторыі Беларусі дысертацыяй па працоўным праве.

З 1950 па 1971 год загадваў кафедрай грамадзянскага права і працэсу, выкладаў працоўнае права.

З’яўляўся членам урадавай камісіі па кадыфікацыі заканадаўства, Навукова-метадчынага саветы пры Вярхоўным Судзе БССР, Метадычнага саветы пры Пракуратуры БССР, Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў, школ, вузаў і навуковых устаноў, рэктарам Грамадскага ўніверсітэта прававых ведаў.[2]

Пад яго кіраўніцтвам былі абароненыя трэцяя (Ю. П. Смірноў у 1960) і чацвёртая (Л. Л. Астроўскі ў 1962) ў беларускай гісторыі кандыдацкія дысертацыі па працоўным праве.[1]

Узнагароды і званні правіць

За ваенныя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны:

Урадам Беларускай ССР яму была ўстаноўленая персанальная пенсія рэспубліканскага значэння.

Зноскі

  1. а б в Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. а б http://www.law.bsu.by/content/?8379(недаступная спасылка)