Гваздзіковы алей — эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва, якое расце на астравах Ява, Занзібар, Мадагаскар, Шры-Ланцы, у Кітаі і іншых краінах.

Гваздзіковы алей

Жаўтаватая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльнасць 1040 кг/м³. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытворчасці эўгенолу, рэпелент (ад камароў).

ЛітаратураПравіць

  • Гваздзіковы алей // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.