Гвіда Гвініцэлі (італ.: Guido Guinizelli dei Principi; каля 1230-1276) — найбуйнейшы з паэтаў Італіі да Дантэ і непасрэдны настаўнік Дантэ ў лірыцы.

Гвідо Гвініцэлі
Guido Guinizelli dei Principi
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1230[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1276[1]
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Кірунак «dolce stil nuovo»
«салодкі новы стыль»

Біяграфія

правіць

Паходзіў з Балонні са старажытнай знакамітай сям'і. Памёр у выгнанні. Да нас дайшла толькі нязначная колькасць твораў Гвініцэлі (канцон і санетаў), але гэтыя творы лічацца першымі ўзорамі арыгінальнай італьянскай паэзіі. Да Гвініцэлі італьянская паэзія, «сіцылійская школа», наследвала творы правансальскіх трубадураў; Гвініцэлі спалучыў у сваёй творчасці, з аднаго боку, філасофскія і спірытуалістычныя элементы (канцоны), успрынятыя Дантэ ад Гвініцэлі, а з другога - паэтычны рэалізм (некаторыя санеты Гвініцэлі - рэальныя малюнкі, незвычайныя для яго папярэднікаў). Школа Гвініцэлі, так званая «Балонская», з'яўлялася першым носьбітам «dolce stil novo» - «салодкага новага стылю».

Бібліяграфія

правіць
  • Salvadori Giulio. Guido Guinizelli. 1893.
  • Vossler Karl. Guido Guinizelli. 1904.

Зноскі

  1. а б Inglese G. GUIDO Guinizzelli // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 61.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118543512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. https://data.bnf.fr/en/12159526/guido_guinizelli/