Сіцылійская школа

Сіцылійская школа – першая група паэтаў у гісторыі італьянскай паэзіі, пісаўшых на мове народу (у тым ліку Дж. дэ Ленціні, Дж. Пул'езэ, Р. д'Аквіна). Паэты працавалі пры двары сыцылійскіх каралёў - Фрыдрыха II і Манфрэда. Выкарыстоўвая сіцылійскі дыялект, стварылі багатую паэтыцкую мову. Ад творчасці сіцылійскай школы бяруць пачатак, апроч іншых, канцона і санэт.

Сустрэча Фрыдрыха II і Аль-Каміля аль-Маліка падчас VI крыжовага паходу

Характарыстыка школыПравіць

Пасля 1220 года на Сіцыліі паўстаў важны цэнтр мастацтва, звязаны з імператарскім дворам Фрыдрыха II (1194 - 1250). Фрыдрых II яшчэ ў часы свайго знаходжання ў Германіі падтрымліваў сувязі з мінезінгерамі, быў ацэнены Трубадурамі і сам пісаў вершы. Пасля прыходу да ўлады заклікаў да свайго двара шмат мастакоў і філосафаў. Падтрымліваў літаратурную, навуковую, філасофскую і юрыдычную сферы як у мове "volgare" (простанароднай), так і ў лацінскай, грэчаская і арабскай. Пры яго садзейнічанні таксама была зроблена спроба перанясення дасягненняў правансальскай паэзіі на грунт сіцылійскай мовы. Першыя творы на сіцылійскай мове з'явіліся каля 1230 года. Упадак імперскага двара пасля 1266 года паклаў канец існаванню школы. Яе дасягнення былі перанятыя тасканскімі паэтамі. Сляды школы захаваліся ў тасканскіх пісаннях XII-стагоддзя, што на сённяшні дзень не пазваляе цалкам аднавіць іх пачатковае гучанне. Школа складалася з прыкладна 30 аўтараў, паходзячых у асноўным з асяроддзя імператарскага двара.

Фармальныя аспектыПравіць

Мова, якая выкарыстоўвалася, наколькі можна меркаваць па рэканструкцыі, была сіцылійскай дваранскай мовай, падвержанай строгаму сінтаксісу і ўзбагачанай за кошт запазычэнняў з моваў правансальскай і лацінскай. У вершаскладанні сіцылійцы працягвалі дасягнення паэзіі правансальскай, прычым знізілі шырокую гаму тыпаў правансальскіх вершаў да сямі- і адзінаццаціскладнікаў. Апроч гэтага, цесна звязалі паэтыцкую форму верша з канцонай. Асобным дасягненнем школы было стварэнне санэту - паэтыцкай формы, якой было наканавана дасягнуць незвычайнага і трывалага поспеху ў еўрапейскай паэзіі.

Сіцылійская паэзія, у адрозненне ад правансальскай, не была прызначаная для пубічнага выканання пры музычным суправаджэнні. Не было ў ёй спасылак і алюзій да бягучых падзей. Так, ў сіцылійцаў практычна не сустракаецца надзвычай папулярны ў правансальскай паэзіі паэтычны жанр палітычна-сатырычнага характару - сірвентэс (fr. - sirventès). Гэта абгрунтавана, з аднаго боку, перыферыйным месцазнаходжаннем сіцылійскага імператарскага двара, з другога - панаваннем моцнай каралеўскай ўлады. У адрозненне ад правансальцаў, рэдка звязаных з адным мецэнатам, сіцылійскія паэты былі людзьмі двору, цалкам залежнымі ад караля, займалі высокія службовыя пасады, былі натарыўсамі, суддзямі. Таксама ўсе паходзілі з аднаго сацыяльнага класа і мелі адну інтэлектуальную адукацыю.

Тэматыка твораўПравіць

Тэматыка твораў адсылае да куртуазнай любові, але з-за рознага сацыяльнага становішча цікавасць паэтаў падлягае зменам (стаўленне закаханага рыцара да яе каханай і яе мужа, свайго сіньора). Каханне для паэтаў школы сіцылійскай - магутнасць, роўная Фартуне і незалежная ад волі чалавека. Між тым, любоў захоўвае свае ваенные атрыбуты: лук, калчан і стрэлы, але прадметам тонкага аналізу становіцца пачуццёвы аспект кахання. Каханне прачынаецца пад уплывам позірку прыгожай жанчыны, затым позірк накіроўвае імпульс да сэрца, дзе нараджаецца жаданне даказаць вартасць яе прыгажосці і дабыні. Першая задача паэта - апісанне ўражанняў позірку, якое паступава прыводзіць да маральнай дасканаласці і высакароднасці. Так як немагчыма перадаць словамі каханне, паэты звяртаюцца да распрацаваных метафар, парадоксаў, шукаюць натхнення ў навуковых трактатах.

Галоўныя прадстаўнікіПравіць

Вядучым прадстаўніком школы і ў той жа час яе стваральнікам лічыцца Джакопо да Ленціні, прыдворны натарыус, аўтар санэта. Песні характарызуюцца дбайнай распрацоўкай і незвычайнай пявучасцю. Сярод выбітных мастакоў таксама Рынальда д'Аквіна, аўтар прыгожага "плача", прысвечанага ад'езду крыжака "Gianni non mi conforto", і высокі судовы чыноўнік Джакоміна Пул'езэ, стваральніх самых рэалістычных вершаў школы. У той час пісалі таксама Гвіда дэлле Колонэ, суддзя з Месыны, аўтар узнёслых, моцна афарбаваных рыторыкай песень, Стэфана Протанара з Месыны, аўтар адзінага тэксту, які захаваўся ў арыгінальным сіцылійскім гучанні. Асобай, больш за ўсіх звязанай з узорамі паэзіі правансальскай, быў Джакопа Мастаччы, верагодна, пасол арагонскі. Пародыю на творчасць сіцылійцаў пад назвай "Rosa fresca aulentissima" напісаў Чэла д'Алькама.