Калчан
Калчан — у старажытнасці і сярэднявеччы футарал ці сумка для захоўвання і нашэння стрэл або кароткіх кідальных дзідаў. Вырабляўся са скуры, драўніны, пазней з металу, аздабляўся шыццём і металічнымі бляхамі. Звычайна воін, узброены лукам, насіў калчан з правага боку; калчан з дзідамі мацаваўся да пояса.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Carquois.jpg/220px-Carquois.jpg)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калчан