Гданьская бібліятэка Польскай акадэміі навук

Гданьская бібліятэка Польскай акадэміі навук (польск.: Biblioteka Gdańska Polskiej Akademii Nauk — бібліятэка ў структуры Польскай акадэміі навук, якая размяшчаецца ў гістарычным будынку ў Старым горадзе Гданьска.

Гданьская бібліятэка Польскай акадэміі навук
Краіна
Адрас Гданьск, вул. Валовая, 15
Заснавана 1596
Код ISIL PL-46
Фонд
Склад фонду нацыянальныя і замежныя навуковыя дакументы ўніверсальнага профіля
Вэб-сайт bgpan.gda.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Створана ў 1596 годзе як бібліятэка гарадской рады Гданьска на аснове збору з 1 161 тома, падараванага 28 верасня 1591 года італьянскім гуманістам Янам Бернардам Баніфацыям гарадской гімназіі ў Гданьску ў абмен на пажыццёвае знаходжанне ў мясцовым Доме прафесараў. Падарунак быў узбагачаны калекцыямі гданьскіх тэолагаў і юрыстаў таго часу, аб'ёмам больш за 4 000 тамоў.

У пачатку ХІХ стагоддзя фонд бібліятэкі налічваў больш за 26 тысяч тамоў. У 1879 годзе бібліятэка папоўнілася калекцыяй Іагана Вільгельма Упхагена, а ў 1880, 1893 і 1898 гадах — калекцыямі натураліста Францішка Менгі, Аўгуста Бертлінга і Заходнепрускага гістарычнага таварыства. У 1899 годзе аб’ём кнігазбору склаў 111 тысяч тамоў.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы вынеслі за межы бібліятэкі самыя каштоўныя рукапісы і старадрукі. У выніку аднаўленчых мерапрыемстваў пасля вайны супрацоўнікі бібліятэкі аднавілі каля 80 тысяч каштоўных выданняў. У 1955 годзе бібліятэка была ўключана ў структуру Польскай акадэміі навук.

На канец 2005 года ў зборах бібліятэкі налічвалася амаль 800 000 тамоў.

Фонды правіць

Спасылкі правіць

Зноскі