Геаграфія сельскай гаспадаркі

Геаграфія сельскай гаспадаркі — раздзел эканамічнай геаграфіі, які займаецца даследаваннем узаемасувязяў паміж сельскай гаспадаркай і навакольным геаграфічным асяроддзем; даследуе таксама ў шырэйшым сэнсе прасторавае размеркаванне прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ў свеце. Апісвае і аналізуе вырошчванне раслін, развядзенне жывёл у розных геаграфічных прасторах.

Сутнасць і сфера геаграфіі сельскай гаспадаркіПравіць

Геаграфія сельскай гаспадаркі з'яўляецца раздзелам геаграфіі, які займаецца даследаваннем адносін паміж сельскай гаспадаркай і навакольным асяроддзем. Акрамя таго, аналізуе сельскую гаспадарку з прасторавага пункту гледжання. Як і іншыя геаграфічныя навукі, даследуе генезіс і прычыны з'яў у сельскай гаспадарцы як на тэрыторыі ўсёй Зямлі, як і на мясцовым узроўні.

Геаграфія сельскай гаспадаркі ў сувязі са спецыфікай сельскай гаспадаркі даследуе галоўным чынам:

  • геаграфічнае становішча
  • рэльеф мясцовасці
  • агракліматычныя рэсурсы
  • водныя ўмовы
  • глебы
  • каштоўнасць навакольнага асяроддзя з пункту гледжання сельскай гаспадаркі
  • асаблівасці ўласнасці на зямлю
  • арганізацыйна-тэхнічныя асаблівасці (напрыклад, механізацыя, калектывізацыя)
  • асаблівасці вытворчасці

Геаграфія сельскай гаспадаркі не вывучала збіральніцтва і паляванне, нягледзячы на наяўнасць аналагічных прадуктаў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Аднак пасля пашырэння вызначэння сельскай гаспадаркі з далучэннем лясной гаспадаркі і рыбалоўства, геаграфія сельскай гаспадаркі зараз займаецца і гэтымі абласцямі.

Апроч таго, прадметам даследавання географаў сельскай гаспадаркі не з'яўляюцца біёлага-хімічныя аспекты сельскай гаспадаркі, такія як хімічны склад глебы і працэсы глебаўтварэння.