Гезгальскае вадасховішча

вадасховішча ў Беларусі

Ге́згальскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, утворанае плацінай Гезгальскай ГЭС. Плошча 1,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб'ём вады 1,22 млн м³. Плошча вадазбору 1120 км².

Гезгальскае вадасховішча
Морфаметрыя
Плошча 1,22 км²
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1120 км²
Упадаюць Рака Моўчадзь
Выцякаюць Рака Моўчадзь
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Гезгальскае вадасховішча (Беларусь)
Гезгальскае вадасховішча
Гезгальскае вадасховішча
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца на рацэ Моўчадзь (за 9 км ад вусця), за 14 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Дзятлава, каля вёскі Гезгалы. Створанае ў 1959 г. для задавальнення энергетычных патрэб і рыбагадоўлі. Правы бераг вышынёй 2,5—3 м, парослы хваёвым лесам, левы пад лугам. Мае 9 астравоў агульнай плошчай 0,1 км².

У вадаёме водзіцца шчупак, акунь, ёрш, плотка.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).