Генадзь Барысавіч Хасін

савецкі футбаліст

Генадзь Барысавіч Хасін (25 жніўня 1935Барысаў — 3 лістапада 2020, Мінск) — беларускі футбаліст, нападаючы

Футбол
Генадзь Хасін
Поўнае імя Генадзь Барысавіч Хасін
Нарадзіўся 25 жніўня 1935(1935-08-25)
Памёр 3 лістапада 2020(2020-11-03) (85 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя Нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
1954—1963 Дынама Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Барысаве, дзе і пачаў займацца футболам. У 14 гадоў патрапіў у каманду «Батоўцы», якая выступала ў першынстве БССР. Хаця да паўналецця гуляць на дарослым узроўні ў Савецкім Саюзе было забаронена, гуляў пад чужым прозвішчам. Пасля заканчэння вучобы Хасін пераехаў у Мінск, дзе паступіў у тэхнікум харчовай прамысловасці і разам з тым трапіў у мясцовую каманду «Харчавік», пазней стаў гульцом сталічнага армейскага клуба СКА.

У 1954-м годзе на зборах армейцаў ў Сочы маладога футбаліста запрыкмецілі трэнеры Дынама. Стаўшы гульцом «Спартака», правёў той сезон у дублі і забіваў практычна ў кожным матчы.

Дэбют адбыўся ў 1955 годзе з маскоўскім «Дынама», здолеўшы вызначыцца забітым мячом брамніку Яшыну.

У 1961 годзе Хасін стаў найлепшым бамбардзірам «Беларусі», забіўшы 13 мячоў. У апошнім туры першай частцы чэмпіянату СССР мінчукі дома сустракаліся з маскоўскім «Дынама» адзначыўся дублем.

Свой апошні матч за «Дынама» Хасін адгудяў у 1-м туры чэмпіянату СССР 1963 года, замяніўшы Мустыгіна ў хатнім паядынку супраць аднаклубнікаў з Кіева. Усяго ж за дынамаўцаў нападаючы згуляў у 175-ці гульнях, у якіх забіў 46 галоў[1].

Зноскі