Генадзь Сцяпанавіч Грак
Генадзь Сцяпанавіч Грак (25 жніўня 1938, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.
Генадзь Сцяпанавіч Грак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Жанна Геннадзеўна Грак[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, графік, дзеяч мастацтваў |
Месца працы | |
Жанр | экслібрыс |
Вучоба | |
Уплыў | Павел Любамудраў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць1956—1961 — Мінскае мастацкае вучылішча.
1970—1976 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi.
З 1967 пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.
З 1977 — член Саюзу мастакоў Беларусі.
Выкладаў на кафедры графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута.
З 1989 узначальвае Беларускі народны клуб экслібрысістаў.
Выканаў больш 600 экслібрысаў, прысвячаных не толькі гістарычным асобам — Францыску Скарыну, Сяргею Ясеніну, Тарасу Шаўчэнку, але і для сучасных пісьменнікаў, мастакоў, лекараў і настаўнікаў.
Эстампы, кніжныя ілюстрацыі, графіка малых формаў і экслібрысы Грака экспанаваліся ў ЗША, Англіі, Бельгіі.
Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа[2].
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ (недаступная спасылка) Книжные знаки Геннадия Грака (руск.)(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- http://www.tvr.by/rus/culture.asp?id=11268(недаступная спасылка)
- http://www.knigoluby.ru/popup.aspx?textpage=165&news=163 Архівавана 26 жніўня 2016.
- Сяргей Ясенін у выяўленчам мастацтве. Грак Г. С.
- Г. С. Грак — ілюстрацыі: Якуб Колас. Новая зямля. Апавяданні. Казкі жыцця. 2002. Архівавана 25 сакавіка 2015.