Генадзь Майсеевіч Шутаў
беларускі спецыяліст у галіне драўніназнаўства, тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўкі
Генадзь Майсеевіч Шутаў (29 сакавіка 1939, Мінск — 29 снежня 1995) — беларускі спецыяліст у галіне драўніназнаўства, тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).
Генадзь Майсеевіч Шутаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1995 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1983) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1961).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1963, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра тэхналогіі клеяных матэрыялаў і пліт, з 1973 — загадчык навукова-даследчай лабараторыі, у 1981—1995 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне фізіка-механічных уласцівасцей натуральнай і мадыфікаванай палімерамі драўніны; распрацоўка спосабаў і спецыяльнай тэхналогіі атрымання біялагічна-, хімічна- і вогнеўстойлівай драўніны і драўняных матэрыялаў.
БібліяграфіяПравіць
- Основы модифицирования древесины термохимическим способом : автореферат диссертации … доктора технических наук : специальность 05.21.05 / Шутов Геннадий Моисеевич. — Москва, 1982.
- Получение и исследование физико-механических свойств древесины, модифицированной фурановыми смолами : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.421 / Г. М. Шутов. — Минск, 1969.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шутов Геннадий Моисеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 624.
- Міляшкевіч Я. Г. Шутаў Генадзь Майсеевіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 489. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шутаў Генадзь Майсеевіч // Памяць : Мінск : [у 5 кн.]. — Мінск, 2007. — Кн. 5, ч. 2. — С. 510.