Генадзь Паўлавіч Аляксеенка
Генадзь Паўлавіч Аляксеенка (нар. 30 мая 1952, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог.
Генадзь Паўлавіч Аляксеенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 мая 1952[1] (72 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў сярэдняй школе № 2 Чавус. Пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскі педінстытут на фізіка-матэматычны факультэт, але па шэрагу абставін пакінуў вучобу. Праз некаторы час паступіў у Гомельскі ўніверсітэт на факультэт фізічнай культуры, які скончыў у 1978 годзе. У 1993 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута. Член Партыі камуністаў Беларускай.
Прпцаваў настаўнікам, а потым і дырэктарам сярэдняй школы № 1 г. Чавусы, першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, дырэктарам культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Палац спорту», быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму і першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Працуе ў Мінскім аб’яднаным спартыўным клубе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Чавускай выбарчай акругі № 175 Магілёўскай вобласці[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 13. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 23