Генадзь Сталяроў II

Генадзь Сталяроў II (англ.: Gennady Stolyarov II, нар. 1987, Мінск, БССР) — амерыканскі пісьменнік, падкастар, актуарый, лібертарыянец і трансгуманіст, аўтар, найбольш вядомы сваёй кнігай «Death is Wrong»[1][2]. Таксама ён мае іншыя працы, якія публікаваліся ў Інстытуце этыкі і новых тэхналогій,[3] Le Québécois Libre en,[4] Інстытуце Мізэса[5] і на яго персанальным сайце The Rational Argumentator[6]/ Сталяроў таксама ўзначальвае Трансгуманістычную партыю ЗША і Трансгуманістычную партыю Невады, а таксама працуе як Актуарый і страхавы рэгулятар у Невадзе.[7][8][9]

Генадзь Сталяроў II
Дата нараджэння 1980-я
Месца нараджэння
Род дзейнасці пісьменнік

Ранняе жыццё

правіць

Сталяроў нарадзіўся і правёў некалькі першых гадоў свайго жыцця ў Мінске. Пасля міграцыі ў ЗША і прыняцця амерыканскага грамадзянства ён вучыўся ў каледжы Хілсдэйла (Hillsdale Collegeen, г. Хілсдэйлen, Мічыган), маючы спецыялізацыю па эканоміцы, матэматыцы і нямецкай мове[10]. Роберт Мёрфі (Robert P. Murphyen) назваў Сталярова лепшым студэнтам у Хілсдэйскім каледжы[11].

Кар’ера

правіць

На пісьменніцкую дзейнасць Сталярова аказала вялікі ўплыў філасофія Айн Рэнд[12]. Яго працы адносяцца да жанраў навуковая фантастыка, філасофскія эсэ, паэзія і навучальныя дапаможнікі[3][5]. Ён таксама публікуе свае музычныя кампазіцыі і разам з яго былой жонкай, Вэндзі, вядзе серыю подкастаў пад назвай «G + W Audio Broadcasts»[5].

У лютым 2014 Сталяроў пачаў краўдфандынгавую кампанію для збору сродкаў, каб бясплатна раздаць дзецям тысячу копій сваёй кнігі «Death is Wrong»[1]. У сваёй кнізе ён кажа, што смерць з’яўляецца праціўнікам[2] і заклікае чытачоў дапамагчы адолець яе, выкарыстоўваючы тэхналогіі. Паводле старонкі кнігі на краўдфандынгавым сайце Indiegogo, заяўленая мэта сабраць 5000$ была перавышаная ў красавіку 2014[13].

Генадзь Сталяроў таксама уцягнены ў трансгуманістычную палітычную чыннасць. Ён з’яўляецца старшынёй Трансгуманістычнай партыі ЗША, якая выступае за развіццё тэхналогій падаўжэння жыцця і мае на кастрычнік 2018 года 1100 зарэгістраваных членаў[7][14]. Згодна вэб-сайту партыі, сяброўства ў ёй не мае грашовага кошту[15]. Сталяроў таксама генеральны дырэктар Трансгуманістычнай партыі Невады[8]. У верасні 2018 ён выступіў спікерам на «RAAD Festival 2018» — адна з найбуйнейшых падзей года ў ЗША, прысвечаная прасоўванню тэхналогій падаўжэння жыцця[14].

Зноскі

  1. а б Joelle Renstrom. The Most Terrifying Kids' Book. Slate (14 сакавіка 2014). — «[Книга вдохновляет детей помочь искоренить смерть с помощью технологий… В феврале Столяров и организация Movement for Indefinite Life Extension начали на сайте Indiegogo кампанию собрать 5000$, чтобы распространить 1000 бесплатных копий книги среди детей]»  Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2018. Праверана 8 красавіка 2021.
  2. а б Meghan Neal. A Transhumanist Wants to Teach Kids That 'Death Is Wrong'. Motherboard. Vice (1 сакавіка 2014). — «[Но стратегия Столярова привить следующему поколению мысль, что им, возможно, не придётся умереть, уникальна – и можно сказать, несколько бросает в дрожь]»  Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2016. Праверана 8 красавіка 2021.
  3. а б Gennady Stolyarov II. Институт этики и новых технологий. — «[Геннадий Столяров II является актуарием, писателем-фантастом, независимым философом-эссеистом, поэтом, математиком-любителем и композитором]»  Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 25 жніўня 2014.
  4. Articles by Gennady Stolyarov II in Le Québécois Libre. Le Québécois Libre. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  5. а б в Gennady Stolyarov II. Mises Institute. — «[Геннадий Столяров II является актуарием… Столяров является автором многочисленных бесплатных учебных пособий…]»  Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  6. About Mr. Stolyarov. The Rational Argumentator. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 21 красавіка 2021.
  7. а б Jonah Bromwich. Death of a Biohacker. The New York Times (19 мая 2018). — «[Геннадий Столяров II, председатель Трансгуманистической партии США, политической организации с почти 880 членами, которая поддерживает продление жизни посредством науки и технологий, интервьюировался через переписку Аароном Трейвиком с ноября 2015]»  Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2019. Праверана 8 красавіка 2021.
  8. а б Gennady Stolyarov II. Nevada Transhumanist Party: Notice of Continued Existence Pursuant to NRS 293.171 (PDF). Nevada Secretary of State (18 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2017. Праверана 8 красавіка 2021.
  9. In Pursuit of SOA General Insurance FSA(недаступная спасылка). Society of Actuaries. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2018. Праверана 11 лютага 2018.
  10. Karl Borden. FEE Announces 2008 Eugene S. Thorpe Award Winner: Gennady Stolyarov II. The Foundation for Economic Education (9 лістапада 2008). — «Mr. Stolyarov is a senior at Hillsdale College; a triple major in economics, mathematics, and German; and an immigrant to (and now citizen of) the United States from Belarus»  Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 9 красавіка 2021.
  11. Robert P. Murphy. The Effects of the Economic Crisis on Young People. Free Advice (9 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 9 красавіка 2021.
  12. Gennady Stolyarov II. Objectivist Statement of Resolves. The Liberal Institute (1 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  13. Help Teach 1000 Kids That Death is Wrong. Indiegogo. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  14. а б The U.S. Transhumanist Party: Four Years of Advocating for the Future - Gennady Stolyarov II. YouTube (25 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  15. Frequently Asked Questions. United States Transhumanist Party Website (6 лістапада 2018). — «[Имеет ли членство в Трансгуманистической партии США денежную стоимость? – Нет, это абсолютно бесплатно. Членство бесплатно и всегда будет таковым. Мы, однако, ценим, если члены нашей организации выступят волонтёрами, и дадут некоторое количество своего времени и своих ресурсов на организацию событий и воплощение проектов Трансгуманистической партии]»  Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.

Спасылкі

правіць