Генадзь Станіслававіч Алейнікаў
Генадзь Станіслававіч Алейнікаў (10 лістапада 1947, Мінск, БССР, СССР — 13 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі эканаміст, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997—1998).
Генадзь Станіслававіч Алейнікаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сцяпанавіч Лінг | ||||||
Папярэднік | Тамара Дзмітрыеўна Віннікава | ||||||
Пераемнік | Пётр Пятровіч Пракаповіч | ||||||
Нараджэнне |
10 лістапада 1947[1] |
||||||
Смерць |
13 верасня 2017 (69 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст | ||||||
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (10 лістапада 1997) |
Адукацыя правіць
Скончыў у 1977 г. Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Грашовы зварот і крэдыт», а таксама ў 1985 г. факультэт эканамістаў-міжнароднікаў Акадэміі знешняга гандлю ў Маскве — па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» з веданнем замежнай мовы.
Валодаў англійскай і французскай мовамі.
Сям’я правіць
Жонка — Вольга Віталеўна Алейнікава (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада[2].
У сям’і нарадзілася трое сыноў: сярод іх вядомы — Максім Генадзевіч Алейнікаў, кампазітар, прадзюсар гурта «Топлесс» (Беларусь).
Працоўная дзейнасць правіць
Пачаў працаваць у банкаўскай галіне ў Мінску — у 1977—1978 гг. крэдытным інспектарам мінскага Фрунзенскага аддзялення Дзяржбанка СССР.
У 1978—1982 гг. — быў кіраўніком Цэнтральнага аддзялення Дзяржбанка гарадской канторы Дзяржбанка СССР.
У 1985—1987 гг. — працаваў намеснікам кіраўніка Мінскай гарадской канторы Дзяржбанка СССР.
У 1987—1988 гг. — быў намеснікам старшыні выканкама Ленінскага раёна г. Мінска.
У 1988—1989 гг. — працаваў намеснікам упраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржбанка СССР.
З 1989 г. па лістапад 1991 г. быў намеснікам старшыні праўлення — начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка Знешэканамбанка СССР.
Пасля роспуску СССР, з лістапада 1991 г. па 1997 г. Генадзь Алейнікаў узначальваў Банк знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь («Белзнешэканамбанк») — быў яго прэзідэнтам (старшынёй савета дырэктароў).
З 16 студзеня 1997 г. па 20 сакавіка 1998 г. Генадзь Алейнікаў быў старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 30 студзеня 1997 г. увайшоў у склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а з 5 лютага 1997 г. быў членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 1997 г. па 28 мая 1998 г. уваходзіў у склад валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Быў адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Нацбанка па прычыне рэзкага падзення нацыянальнай валюты.
Пазней, у тым жа 1998 г. Генадзь Алейнікаў узначаліў да снежня 2007 г. Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый («Межторгбанк»), які ў 2007 г. быў прададзены банку «Альфа-Банк» (Расія), а сам Алейнікаў пакінуў пасаду старшыні праўлення Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый.
Узнагароды правіць
- 10 лістапада 1997 г. — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (за шматгадовую добрасумленную працу ў банкаўскай сістэме рэспублікі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння)
Зноскі
- ↑ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 10. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ https://minsknews.by/direktor-rnpts-detskoy-onkologii-gematologii-i-immunologii-olga-aleynikova-darit-zhizn-eto-schaste/ Архівавана 13 чэрвеня 2019.
Літаратура правіць
- Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belsrus / Сост. В.Ф. Голубев, А.А. Смольский, В.А. Тригубович, А.И. Федута, В.А. Чуйко. - Минск: Мэджик Бук, 2004. - 284 с.
Спасылкі правіць
- Геннадий Станиславович АЛЕЙНИКОВ
- Указ Президента Республики Беларусь от 16 января 1997 г. №65 "О назначении Г.С. Алейникова Председателем Правления Национального банка Республики Беларусь" Архівавана 3 мая 2015.
- Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 1998 г. № 149 Об освобождении Г.С. Алейникова от должности Председателя Правления Национального банка Республики Беларусь
- Геннадий АЛЕЙНИКОВ: К миллиарду долларов приближаются наши вложения в реальный сектор экономики
- Директор РНПЦ детской онкологии, гематологии и иммунологии Ольга Алейникова: «Дарить жизнь — это счастье» Архівавана 13 чэрвеня 2019.
- Умер бывший глава Нацбанка Геннадий Алейников Архівавана 9 лістапада 2018.