Генадзь Уладзіміравіч Васюк
Генадзь Уладзіміравіч Васюк (нар. 13 ліпеня 1961, в. Старыя Гернікі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык-медыявіст. Спецыяліст па гісторыі праваслаўнай царквы і міжканфесійных адносін у Рэчы Паспалітай. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт (2000)[1].
Генадзь Уладзіміравіч Васюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | медыявіст, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 ліпеня 1961 года ў вёсцы Старыя Гернікі Шчучынскага раёна[1].
Скончыў у 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1992 годзе — аспірантуру БДУ. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай у 80-я — 90-я гады XVI — першай палове XVII стагоддзя»[1].
З 1992 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, начальнік вучэбнага аддзела, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе ўсеагульную гісторыю царквы, праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў XIV—XVIII стагоддзях, гісторыю краін Заходняй Еўропы і Візантыі ў Сярэдневякоўі, заходнееўрапейскай сярэднявечнай гістарыяграфіі[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013)[1].
Бібліяграфія
правіць- Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2021.
- Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша). Гродно, 2020.
- Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе: сборник научных статей. Вып. 4. Пинск, 2019.
- Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2008.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- ВАСЮК Генадзь Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.