Галавічпольскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Касцянеўскі сельсавет)

Галавічпо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галавічполе. Плошча — 8180 га[1].

Галавічпольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Галавічполе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 1 671
Плошча 81,8 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцянеўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцянева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карабкі, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі і Старыя Гернікі), таксама ў склад сельсавета з Шайбакпольскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Ваейкаўцы, Валодкаўшчына, Верхняя Лябёдка, Вялікія Казлы, Галасавічы, Русанаўцы і Русачкі)[2]. 12 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Галавічполе, сельсавет перайменаваны ў Галавічпольскі[3]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васілішкаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1671 чалавек[4], з іх 74,1 % — палякі, 22,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі.

Зноскі

  1. а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.