Гурнофель
Гурно́фель[1] (трансліт.: Hurnofieĺ, руск.: Гурнофель) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Гурнофель
|
Гісторыя
правіцьЗімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучына.
З 1939 — у БССР. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 над нацысцкай акупацыяй.
Да 2013 года Гурнофель уваходзіў у склад Галавічпольскага сельсавета[2].
Славутасці
правіцьГурнофельскі парк займае плошчу 2 га, пейзажны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, размешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клумбай. У канцы ХІХ ст. ў парку высаджана шмат экзотаў. Зберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну серабрыстага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы еўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадскай.
Вядомыя асобы
правіць- Іна Чаславаўна Аксціловіч (нар. 1983) — беларускі ўрач-анатом. Кандыдат медыцынскіх навук (2013).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 17 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх