Васілішкаўскі раён
Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Васілішкі, з 1954 года — гарадскі пасёлак Астрына. Плошча раёна 0,7 тыс. км², 264 населеныя пункты (1946).
Васілішкаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Баранавіцкая вобласць (1940—1944), Гродзенская вобласць (1944—1960) |
Адміністрацыйны цэнтр |
Васілішкі (1940—1954), Астрына (1954—1960) |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Плошча |
|
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашскі, Пугачоўскі, Сабакенцаўскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Астрына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакенцаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Сабакенцы перайменавана ў Першамайскую)[1]. 3 жніўня 1954 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Астрына, гарадскі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі сельсаветы перададзены ў склад Радунскага раёна; Астрынскі, Касцянеўскі, Навадворскі, Нарашскі, Шайбакпольскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына — у склад Шчучынскага раёна.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Васілішкаўскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 26. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Камінскі М. І. Васілішкаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 229. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.