Генерал-губернатар Сент-Люсіі

Генерал-губернатар Сент-Люсіі (англ.: Governor-General of Saint Lucia) — прадстаўнік манарха Сент-Люсіі (у наш час каралева Елізавета II). Паколькі каралева не можа знаходзіцца ва ўсіх Каралеўствах Садружнасці, яна прызначае прадстаўнікоў для выканання сваіх абавязкаў у якасці каралевы Сент-Люсіі. Генерал-губернатары нясуць адказнасць за прызначэнне прэм'ер-міністра, а таксама іншых міністраў урада пасля кансультацый з прэм'ер-міністрам.

Спіс генерал-губернатараў Сент-Люсіі правіць

Імя Партрэт Заняў пасаду Пакінуў пасаду
1-ы Сэр Ален Мантгомеры Льюіс   22 лютага 1979 (1979-02-22) 19 чэрвеня 1980 (1980-06-19)
2-гі Сэр Босуэл Уільямс  (англ.)   19 чэрвеня 1980 (1980-06-19) 13 снежня 1982 (1982-12-13)[1]
(1-ы) Сэр Ален Мантгомеры Льюіс
(2-гі тэрмін)
  13 снежня 1982 (1982-12-13) 30 красавіка 1987 (1987-04-30)
Вінсент Флаісак
(выконваючы абавязкі)
  30 красавіка 1987 (1987-04-30) 10 кастрычніка 1988 (1988-10-10)
3-ці Сэр Станіслаус Джэймс  (англ.)   10 кастрычніка 1988 (1988-10-10) 1 чэрвеня 1996 (1996-06-01)
4-ы Сэр Джордж Малет   1 чэрвеня 1996 (1996-06-01) 17 верасня 1997 (1997-09-17)
5-ы Дама Перлет Луізі   17 верасня 1997 (1997-09-17) на пасадзе

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Падаў у адстаўку.