Генрых III Мекленбургскі
Генрых III Мекленбургскі (ням.: Heinrich III., Herzog zu Mecklenburg; каля 1337 — 24 красавіка 1383, Шверын) — герцаг Мекленбурга з 1379 года.
Генрых III Мекленбургскі Heinrich III., Herzog zu Mecklenburg | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1379 — 24.4.1383 | ||
Нараджэнне | 1337 | |
Смерць | 24 красавіка 1383 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Мекленбургскі дом | |
Бацька | Альбрэхт II, герцаг Мекленбурга | |
Маці | Еўфемія Шведская[d] | |
Жонка | Інгеборга Дацкая[d] і Мехтыльда фон Верле-Варэн[d] | |
Дзеці | Альбрэхт IV Мекленбургскі і Марыя Мекленбург-Шверынская[d] |
БіяграфіяПравіць
Генрых — першы сын герцага Мекленбурга Альбрэхта II і яго жонкі Яўфеміі, сястры караля Швецыі Магнуса. Першым шлюбам Генрых абручыўся з Інгеборгай Дацкай, дачкой караля Даніі Вальдэмара IV. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей:
- Альбрэхт IV, суправіцель Мекленбурга ў 1383—1388 гадах
- Яўфеміі, замужам за Іаганам V Верле-Гюстраўскім
- Марыя, маці караля Даніі Эрыка VII, замужам за герцагам Варціславам VII Памеранскім
- Інгеборга, абатыса Рыбніцкага манастыра з 1398 года
26 лютага 1377 года герцаг жаніўся ў другі раз на Мехцільдзе Верле-Варэнскай, дачцы Бернахрада II Верльскага. Гэты шлюб застаўся бяздзетным.
У выніку няшчаснага выпадку на турніры ў Вісмары Генрых III памёр 24 красавіка 1383 года ў Шверынскім замку і быў пахаваны ў царкве Даберанскага манастыра. Да 1384 года герцагства перайшло ў рукі брата Магнуса I Мекленбургскага і сына Альбрэхта IV.