Альбрэхт II (герцаг Мекленбурга)
Альбрэхт II, герцаг Мекленбургскі (ням.: Albrecht II., Herzog zu Mecklenburg; 1318 — 18 лютага 1379) — герцаг Мекленбурга ў 1348—1379 гадах.
Альбрэхт II Мекленбургскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Albrecht II. von Mecklenburg | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых II Мекленбургскі | ||||||
Пераемнік | Генрых III Мекленбургскі | ||||||
Нараджэнне |
1318 |
||||||
Смерць | 18 лютага 1379 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Мекленбургскі дом | ||||||
Бацька | Генрых II Мекленбургскі[d] | ||||||
Маці | Ганна Саксен-Вітэнбергская[d] | ||||||
Жонка | Еўфемія Шведская[1] | ||||||
Дзеці | Альбрэхт Мекленбургскі[d], Інгеборга Мекленбург-Шверынская[d], Генрых III Мекленбургскі, Магнус I Мекленбургскі[d], Ганна Мекленбургская[d] і Ганна Мекленбургская[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАльбрэхт II — сын князя Генрыха II Мекленбургскага і Ганны Саксен-Вітэбергскай, дочцы герцага Альбрэхта II Саксен-Вітэнбергскага. З 1329 года Альбрэхт кіраваў Мекленбургам пры рэгенце, з 1336 года — самастойна. Разам з памеранскімі герцагамі Атонам I і Барнімам III вёў вайну супраць Брандэнбурга (Памеранска-Брадэнбургская вайна). 8 ліпеня 1348 года разам са сваім братам Іаганам I атрымаў ад імператара Карла IV тытул герцага і ўключаны ў імперскае саслоўе. Пры раздзеле краіны 25 лістапада 1352 года атрымаў Ростак і асноўныя землі Мекленбурга. У 1357 годзе прысвоіў сабе Шверынскае графства. Як і Карл IV, спачатку падтрымаў Лжэвальдэмара, але ў 1350 годзе пагадзіўся з маркграфам Людвігам. 20 лютага 1368 года Альбрэхт II уступіў у альянс з вендскімі ганзейскімі гарадамі.[3] Незадоўга да смерці даручыў Эрнсту фон Кірхбергу напісаць Мекленбургскую рыфмаваную хроніку. Пахаваны ў Даберанскім манастыры.
Нашчадкі
правіцьАльбрэхт II быў жанаты з Еўфеміяй, герцагіняй Шведскай, а пазней з Адэлаідай, графіняй Ганштэйна.
- Генрых III (1337—1383) — герцаг Мекленбурга (1379—1383)
- Альбрэхт III (1338—1412) — герцаг Мекленбурга (1388—1412) і кароль Швецыі
- Магнус I (пасля 1338—1384) — герцаг Мекленбурга (1379—1384)
- Інгеборга (каля 1340—1395), замужам у першым шлюбе за Людвігам VI Баварскім, у другім — за Генрыхам II Гольштэйнскім
- Ганна (пам. 1415), замужам за Адольфам IX Шаўмбургскім
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Wernicke: Der Stralsunder Frieden von 1370. in: Quellen und Darstellungen zur hansischen Geschichte, Bd. 46, Der Stralsunder Frieden von 1370, S. 8.
Літаратура
правіць- Eberhard Holz, Wolfgang Huschner (Hrsg.): Deutsche Fürsten des Mittelalters. Edition Leipzig, Leipzig 1995, ISBN 3-361-00437-3.
Спасылкі
правіць- Генеалагічнае дрэва Мекленбургскага дому Архівавана 8 лютага 2012.