Еўфемія Шведская
Еўфемія Эрыксдотэр Шведская (шведск.: Eufemia Eriksdotter; 1317 — 16 чэрвеня 1370) — шведская прынцэса, жонка герцага Мекленбургскага Альбрэхта II, спадчынніца Швецыі і Нарвегіі, маці караля Швецыі Альбрэхта.
Еўфемія Шведская | |
---|---|
Нараджэнне | 1317[1] |
Смерць | 16 чэрвеня 1370 |
Род | Фолькунгі |
Бацька | Эрык Магнусан[d] |
Маці | Інгеборга Нарвежская |
Муж | Альбрэхт II, герцаг Мекленбурга[2] |
Дзеці | Альбрэхт Мекленбургскі[d], Інгеборга Мекленбург-Шверынская[d], Генрых III Мекленбургскі, Магнус I Мекленбургскі[d] і Ганна Мекленбургская[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДачка герцага Сёдэрманландскага Эрыка Магнусана і нарвежскай прынцэсы Інгеборгі. Унучка двух скандынаўскіх каралёў: Магнуса Ладуласа па бацькаўскай лініі і Хокана V Святога па лініі маці. Яе старэйшы брат Магнус быў абраны каралём Нарвегіі і Швецыі ў 1319 годзе. З-за яго юнага ўзросту быў створаны рэгенцкі савет, у якім Інгеборга грала важную ролю.
24 ліпеня 1321 года была заключана шлюбная дамова паміж Еўфеміяй і будучым герцагам Мекленбургскім Альбрэхтам II. Інгеборга спадзявалася атрымаць яго падтрымку ў заваёве дацкага Сконэ, але калі ў 1322 годзе пачалася ваенная кампанія, Мекленбург адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. Разгром, які рушыў за гэтым, каштаваў каралеве-маці яе месца ў рэгенцкім савеце, які не ўхваляў арганізаваны Інгеборгай шлюб.
Шлюб Еўфеміі і Альбрэхта адбыўся ў 1336 годзе. Пераехаўшы на іншы бераг Балтыйскага мора, яна захавала некаторы палітычны ўплыў у каралеўствах свайго брата. Апошняя згадка Еўфеміі ў крыніцах Датуецца 27 кастрычніка 1363 года. У сувязі з запісам пра яе мужа ад 16 чэрвеня 1370 года Еўфемія згадваецца як нябожчыца, што азначае, што яна памерла паміж гэтымі двума датамі. Няясна, ці сыграла яна ролю ў абранні свайго сына Альбрэхта шведскім каралём у 1364 годзе.
Дзеці
правіць- Генрых III (1337—1383) — герцаг Мекленбургскі (1379—1383)
- Альбрэхт III (1338—1412) — герцаг Мекленбургскі (1388—1412) і кароль Швецыі
- Магнус I (пасля 1338—1384) — герцаг Мекленбургскі (1379—1384)
- Інгеборга (каля 1340—1395), замужам у першым шлюбе за Людвігам IV Баварскім, у другім-за Генрыхам II Гальштэйнскім
- Ганна (пам. 1415), замужам за Адольфам IX Шаумбургскім
Продкі
правіцьЗноскі
- ↑ Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Nordberg, Michael. I kung Magnus tid (неопр.). — Norstedts (англ.), 1995. — ISBN 9119521227.
- Eufemia Eriksdotter, urn:sbl:15533, Svenskt biografiskt lexikon (art av Allan Mohlin. Art. stilistiskt bearbetad av redaktionen.), hämtad 2013-10-24.