Георгій Іванавіч Чугашвілі

Георгій Іванавіч Чугашві́лі (нар. 20 красавіка 1993) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Майстар спорту. Чэмпіён Беларусі 2016 года. Малодшы брат Іосіфа Чугашвілі.

Георгій Чугашвілі
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Георгій Іванавіч Чугашвілі
Спецыялізацыя Грэка-рымская барацьба
Нарадзіўся 20 красавіка 1993(1993-04-20) (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Анатоль Іванавіч Касаўцаў
Фархад Магерамаў
Рост 187 см

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1993 годзе ў Тэлаві, Грузія. Пазней пераехаў у Беларусь, дзе з сям'ёй пасяліўся ў Гатаве пад Мінскам. На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР № 1 БФСТ «Дынама».

З 2011 года грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі 2012 года ў Магілёве.

У 2013 годзе прымаў удзел у Чэмпіянаце свету сярод юніёраў у вагавая катэгорыя да 120 кг, а прайграў у першым крузе. У тым жа годзе на Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у вагавая катэгорыя да 120 кг заняў 5-е месца. Бронзавы прызёр турніру «Кубак Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан» 2013 года.

Бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі 2014 года ў Брэсце.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2015 года ў вагавая катэгорыя да 130 кг заняў 8-е месца. У тым жа годзе заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Беларусі ў Лідзе.

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг.

Зноскі

Спасылкі правіць