Георгій Ігнатавіч Герасімовіч

Георгій Ігнатавіч Герасімовіч (нар. 18 студзеня 1930, в. Новы Двор, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978). Акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1996).

Георгій Ігнатавіч Герасімовіч
Дата нараджэння 18 студзеня 1930(1930-01-18) (94 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963).

Працаваў у Нова-Быхаўскай сельскай участковай бальніцы, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці (1956—1959, галоўны ўрач); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1963; прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1976—1997 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: хірургічныя метады лячэння і кансерватыўнае лячэнне гінекалагічных хворых; ускладненні цяжарнасці і родаў; прафілактыка тромбаэмбалічных ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі; генітальны эндаметрыёз; перарыванне цяжарнасці; развіццё дзіцячай і падлеткавай гінекалогіі; прафілактыка гнойна-септычных захворванняў у пасляродавым перыядзе. 6 аўтарскіх пасведчанняў, 24 рацыяналізатарскія прапановы.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1990), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя СССР (1981), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Возможности консервативного лечения больных фибромиомой матки : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.01 / Герасимович Георгий Игнатьевич. — Минск, 1974.
  • Герасимович Георгий Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 5.
  • Герасімовіч Георгій Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 170—171. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Доктор медицинских наук, профессор, академик Белорусской академии медицинских наук, заслуженный деятель науки Республики Беларусь Георгий Игнатьевич Герасимович : к 80-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель. — Минск, 2010.