Георгій Віктаравіч Судакоў

украінскі футбаліст

Георгій Віктаравіч Судакоў (укр.: Георгій Вікторович Судаков; нар. 1 верасня 2002) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Шахцёр» і нацыянальнай зборнай Украіны.

Футбол
Георгій Віктаравіч Судакоў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасня 2002(2002-09-01) (21 год)
Грамадзянства
Рост 1,77 м
Пазіцыя паўабаронца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Ігрок прайшоў шэраг дзіцяча-юнацкіх школаў. У 2017 годзе далучыўся да акадэміі данецкага «Шахцёра», у складзе якога гуляў у юнацкіх камандах. Напярэдадні матчу групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдскага «Рэала» 21 кастрычніка 2020 года купа футбалістаў «Шахцёра» выбыла праз каранавірус і не здолела ўзяць удзел у матчы. У выніку галоўны трэнер гарнякоў Луіш Каштру ўключыў Судакова ў заяўку на гульню. 18-гадовы дэбютант выйшаў на гульнявую пляцоўку ў канцы матча замест Дэнцінью[1]. Дэбют у чэмпіянаце Украіны адбыўся 24 кастрычніка 2020 года ў матчы супраць палтаўскай «Ворсклы» (1:1)[2]. Першы гол за данецкі клуб уключыў 30 кастрычніка 2020 года ў хатнім матчы Прэм’ер-лігі супраць «Марыупаля» (4:1)[3]. З сезону 2022—2023 гадоў стаў іграком першай адзінаццаткі каманды. Паводле вынікаў апытання быў прызнаны найлепшым іграком «Шахцёра» 2023 года.

Міжнародная правіць

15 лістапада 2020 года атрымаў выклік у нацыянальную зборную Украіны поруч з Аляксандрам Назаранкам і Сяргеем Булецам праз траўмы Аляксандра Зінчанкі і Руслана Маліноўскага. 23 мая 2021 года ў веку 18 гадоў дэбютаваў у складзе зборнай Украіны ў хатнім таварыскім матчы супраць зборнай Бахрэйна (1:1), выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне замест Тараса Сцепаненкі[4]. 1 чэрвеня 2021 года быў уключаны ў афіцыйную заяўку зборнай галоўным трэнерам Андрэем Шаўчэнкам дзеля ўдзелу ў матчах чэмпіянату Еўропы 2020 года[5].

Дасягненні правіць

«Шахцёр»:

Зноскі

Спасылкі правіць