Георгій Георгіевіч Меншыкаў
Георгій Георгіевіч Меншыкаў (4 чэрвеня 1934, Менск — 8 ліпеня 1977) — беларускі архітэктар.
Георгій Георгіевіч Меншыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1977 (43 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Брэсце, Мінскпраекце, Белдзіпрахарчпраме, з 1968 па 1977 г. — старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы: інтэр’еры гасцініцы «Брэст», крам «Тканіны» па вул. К. Лібкнехта, прамысловых тавараў па вул. Арлоўскай, Кавалерыйскай, Магілёўскай шашы (1964—1966), Дом быту (1965—1966), атэлье індпашыву па Ленінскім праспекце (1967), 9-павярховы інтэрнат для Белдзяржкансерваторыі (1968—1972), будынак санэпідстанцыі і хуткай дапамогі (1971), рэканструкцыя фасадаў будынкаў па праспекце Машэрава (1974) у Мінску.
ТворчасцьПравіць
2-я прэмія на адкрытым Усесаюзным конкурсе за праект будынка жалобных абрадаў (1969, у аўтарскім калектыве), 1—2-я прэміі за праект Палаца піянераў і школьнікаў (1969, у аўтарскім калектыве), 1-я прэмія за праект Дома архітэктараў (1971) на адкрытых рэспубліканскіх конкурсах.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Меншиков Георгий Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)