Георгій Крыскентавіч Лукомскі

Георгій Крыскентавіч Лукомскі (2 (14) сакавіка 1884, г. Калуга, Расія — 25 сакавіка 1952, г. Ніца, Францыя) — украінскі і расійскі мастацтвазнавец, мастак, даследчык помнікаў архітэктуры.

Георгій Крыскентавіч Лукомскі
Дата нараджэння 2 (14) сакавіка 1884[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1952(1952-03-25)[2][1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, журналіст, краязнавец, мастак, акварэліст, пастэліст
Навуковая сфера гісторыя і архітэктура
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Георгій Лукомскі нарадзіўся 2 (14) сакавіка 1884 г. у горадзе Калуга Калужскай губерні Расійскай імперыі. Лукомскія, абапіраючыся на сямейныя паданні, выводзілі сваё паходжанне ад шляхецкага роду Гедымінавічаў — збяднелых дваран Падольскай губерні. У 18931895 гадах Георгій вучыўся Калужскай вучэльні. Пасля пераезду сям’і ў студзені 1897 г. у г. Арол працягваў адукацыю ў Арлоўскай Аляксандраўскай рэальнай вучэльні, якую скончыў у 1901 г. Тут ён зацікавіўся мастацтвам, стаў маляваць і паступіў у Арлоўскую школу малявання Сычова. Удасканальваў мастацкую адукацыю на архітэктурным аддзяленні Казанскай мастацкай школы (19011903), а потым — у Імператарскай Акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1915 г. са званнем мастака-архітэктара. Тады ж стаў сябрам Імператарскага археалагічнага інстытута.

З 1905 г. па вясну 1906 г. меў творчую выправу ў Парыж. Парыжскія замалёўкі склалі цэлую серыю, а пазней леглі ў аснову кнігі «Прогулки по старым кварталам Парижа» (1912). Супрацоўнічаў з часопісамі «Старые годы», «Зодчий», «Столица и усадьба», «Аполлон», для якіх пісаў пераважна мастацтвазнаўчыя артыкулы. Удзельнічаў у мастацкіх выставах. На выставе «Свет Мастацтва» ў Санкт-Пецярбургу (1911) экспанавалася яго карціна «Дзве сінагогі» («Базар каля біржы ў Гомелі»)[3][4][5], рэпрадукцыю якой змясціў пецярбургскі часопіс «Огонёк»[6].

У 1910 г. аб’яжджаў «унутраныя губерні Расійскай імперыі для збірання, даследавання, вывучэння, замалёўвання і фатаграфавання прадметаў даўніны». Наведваў Гомель, дзе сфатаграфаваў інтэр’еры палаца Румянцавых і Паскевічаў, зрабіў замалёўкі сядзібы Лісоўскіх, Вялікай і Любавіцкай сінагог, сабраў звесткі аб стане даўняй архітэктуры[4][3]. Публічна выказаў падзяку жыхарам Гомеля, якія бераглі класічныя помнікі гарадской даўніны — «сінагогу, сабор, казарму і некаторыя іншыя пабудовы, вартыя захавання», праяўляў заклапочанасць перабудовамі дома Лісоўскіх, зычыў тагачасным будаўнікам «у праектаванні новых банкаў і дамоў» не забываць «аб узнёслых архітэктурных запаветах і здабытках, пакінутых нам продкамі»[3]. З беларускіх гарадоў як мастак Г. Лукомскі звяртаўся яшчэ да Віцебска, стварыўшы карціну з яго краявідамі[5].

Аўтар кніг па ўкраінскай і рускай архітэктуры і мастацтве. У сваіх працах высока ацэньваў старажытныя маёнткі і вясковыя цэрквы. Удзельнічаў у арганізацыі Кіеўскага музея заходняга і ўсходняга мастацтва (1919). У 1920-х гадах выехаў за мяжу, апошнія гады жыцця правёў у Венецыі, Парыжы, Берліне, ладзіў выставы, выдаваў кнігі пра ўкраінскае і рускае мастацтва. Сярод яго работ — малюнкі, акварэлі, манаграфіі, артыкулы, фотаздымкі. Творы мастака захоўваюцца ў фондах многіх буйных музейных калекцыях Украіны, а таксама ў музеях Францыі, Італіі і Германіі.

Галерэя правіць

Працы і допісы правіць

Зноскі

  1. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. Howard J. Georgy Lukomsky // Lukomsky, Georgy // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T052398
  3. а б в Лукомский Г. Гомель на выставке «Мир Искусства» // Полесская жизнь. — 1911. — 28 января. — С. 2.
  4. а б Местный. Гомель на выставке «Мир Искусства» // Полесская жизнь. — 1911. — 18 января. — С. 2.
  5. а б Каталог выставки картин «Мир искусства». — Москва : Т-во тип. А. И. Мамонтова, 1911. — С. 13.
  6. Выставка картин «Мир Искусства» в залах первого кадетского корпуса в С.-Петербурге // Огонек. — 1911. — №3. — С. 10.

Літаратура правіць