Георгій Пятровіч Андраюк

Георгій Пятровіч Андраюк (23 лютага 1929, в. Выгнанка, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 2006) — беларускі гісторык, філолаг. Кандыдат гістарычных навук (1967), дацэнт (1970).

Георгій Пятровіч Андраюк
Дата нараджэння 23 лютага 1929(1929-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, гісторык, філолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

У 1954 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1966 годзе скончыў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працаваў у Вялікарыцкай СШ Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці (1956—1958, дырэктар), Маларыцкім дзіцячым доме (1958—1959, дырэктар), Маларыцкім раённым камітэце КПБ (1959—1963, лектар), Доме палітасвета ў г. Брэсце (1966—1967, намеснік загадчыка), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (1954—1956 і 1967—2000, асістэнт кафедры рускай мовы, старшы выкладчык кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, дацэнт кафедры навуковага камунізму, кафедры паліталогіі, сацыялогіі і тэорыі сацыялізму, кафедры культуралогіі, у 1968—1971 — загадчык кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму.

У 1970—1989 гадах быў рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя СССР; нацыянальна-вызваленчы рух; станаўленне савецкай інтэлігенцыі.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Формирование интеллигенции в период построения экономического фундамента социализма в СССР (1921—1932 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Андреюк Г. П. — Москва, 1966.
  • Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна / Г. П. Андраюк, В. Б. Ангелаў (архітэктура) // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 500.
  • Андраюк Георгій Пятровіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13—14.
  • Андреюк Георгий Петрович : Наш ректор / Татьяна Александровна Гераськина // Прикосновение к будущему. — Брест, 2015. — С. 92—94.

Спасылкі правіць