Георгі Пулеўскі (балг.: Георги Пулевски; макед.: Ѓорѓи Пулевски; макед.: Ѓорѓија Пулевски) — балгара-македонскі нацыянал-рэвалюцыянер і публіцыст[2]. Ён адным з першых у Новы час паставіў пытанне пра асобную македонскую нацыю, пра самастойную македонскую мову[3], хоць і не даў на іх на іх адназначных адказаў. Публіцыст Крстэ Місіркаў лічыў Пулеўскага адным з заснавальнікаў македанізму. Быў яскравай і рознабаковай асобай, праславіўся і як лінгвіст, і як палявы камандзір гайдукоў, і як архітэктар.

Георгі Пулеўскі
Георги Пулевски
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні балг.: Георги Пулевски
Дата нараджэння 1817[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1893(1893-02-13)[1]
Месца смерці
Грамадзянства Асманская імперыя, Валахія, Румынія, Сербія, Балгарыя
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
рэвалюцыянер, публіцыст, паэт, празаік, архітэктар, лінгвіст
Мова твораў македонская, балгарская, сербская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Георгі Пулеўскі нарадзіўся ў 1817 годзе, у горным македонскім сяле Галічнік, якое знаходзілася ў той час у складзе Асманскай імперыі. Георгі да македонскага племя міякаў (мијаци). У Галічніку існуе паданне пра тое, што «продкі Георгі Пулеўскага перасяліліся ў Галічнік у канцы XV стагоддзя з невялікага прыморскага гарадка Пула, размешчанага на поўдзень ад Скадара, у Паўночнай Албаніі». Пра юныя гады Пулеўскага мала што вядома. Ён доўга працаваў муляром у Дунайскіх княствах Валахіі і Малдавіі, які ў 1859 г. аб’ядналіся ў Румынію. У сталым узросце стаў архітэктарам[4]. З княстваў Пулеўскі часта прыязджаў у родныя краі. У цяснінах Гола Брдо, на захад ад Галічніка, на стыку Македоніі з Албаніяй, ён сфарміраваў гайдуцкую чэту (дружыну), якая вельмі непакоіла турэцкіх акупантаў[5].

У Румыніі, верагодна, ужо пасля Крымскай вайны, Пулеўскі пазнаёміўся са сваім цёзкай Георгі Ракоўскім — іншым праслаўленым балгарскім гайдуком. Чэта Ракоўскага паспяхова дзейнічала супраць туркаў на ўсходзе Балгарыі, у раёне Рогі Старой Планіны. У 18611862 гадах Ракоўскі стварыў у Бялградзе Першую Балгарскую легію. А Георгі Пулеўскі сфарміраваў у складзе Легіі чэту, неўзабаве якая даставіла шмат непрыемнасцей турэцкаму гарнізону Бялграда.

У хуткім часе пачалося супрацоўніцтва Пулеўскага з сербскай інтэлігенцыяй. У тыя гады актывізавалася сербская прапаганда ў Македоніі — і пэўныя бялградскія колы разлічвалі скарыстаць у сваіх мэтах македонскага ваяводу Пулеўскага, які пасяліўся ў Сербіі. Сербскія ўлады спансавалі[6] издание двух уникальных словарей, составленных Пулевским. За ними закрепились названия «Четырёхязычник Пулевского»[7] (Бялрад, 1873) і «Триязычник Пулевского»

Зноскі

  1. а б Dordi Pulevski // VIAF ID
  2. Военна история на българите от древността до наши дни, Том 5 от История на Българите, Автор Георги Бакалов, Издател TRUD Publishers, 2007, ISBN 9546212350, стр. 335.
  3. Юлия Митева, Идеята за езика в македонския литературен кръжок — естетически и идеологически аспекти
  4. Гл.: «Речник от четири йезика. I, Српско-Албански, II Арбански-Арнаутски. III Турски. IV Гръцки. Скроена и написана от Джорджа М. Пулевски, архитекта у Галичник окружие дибранско 1872 година. I-ва част. Београд, штампария Н. Стефановича и дружине. 1873.»
  5. Филиповиħ, Миленко. С. Голо Брдо. Белешке о насељима, пореклу становништва, народном животу и обичаjима, Скопље 1940, с. 21, бел. 14.
  6. Тодев, Илия. Към друго минало, VIGAL, 1999, стр. 72.
  7. «Речник от четири йезика. I, Српско-Албански, II Арбански-Арнаутски. III Турски. IV Гръцки. Скроена и написана от Джорджа М. Пулевски, архитекта у Галичник окружие дибранско 1872 година. I-ва част. Београд, штампария Н. Стефановича и дружине. 1873.»

Літаратура правіць

  • Αγγελοπούλου, Άννα (2008). Έθνος και γλώσσα στα Βαλκάνια: Η εικόνα του έργου του Gjorgija Pulevski (1822/1823;-1893) στην ιστοριογραφία της Πρώην Γιουκοσλαβικής Δημοκρατίας της Μακεδονίας, ΚΗ ́ ΠΑΝΕΛΛΗΝΙΟ ΙΣΤΟΡΙΚΟ ΣΥΝΕΔΡΙΟ, 25 - 27 Μαΐου 2007. Πρακτικά (PDF). Θεσσαλονίκη: Ελληνική Ιστορική Εταιρεία. pp. 185–198. Архівавана з арыгінала (PDF) 3 мая 2014. Праверана 2014-08-11. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць