Геральдычныя фігуры

Геральдычныя фігуры — асноватворныя гербавыя фігуры, уласцівыя найбольш старажытным гербам. Спачатку гэта былі ўмоўныя абазначэнні праяўленых гераічных учынкаў, напрыклад, кроква абазначала раненне. Геральдычныя фігуры падзяляюцца на першарадныя (ганаровыя), крыжы і другарадныя (звычайныя)[1][2].

У беларускай геральдыцы таксама ўжываліся геральдычныя фігуры, хаця ў чыстым выглядзе яны сустракаюцца не вельмі часта. Значна большы аб'ём займаюць фігуры негеральдычныя[2].

Першарадныя фігурыПравіць

Першарадныя выявы найбольш часта сустракаюцца ў гербах і ствараюцца гарызантыльнымі, вертыкальнымі лініямі падзелаў[1].

Геральдычная фігура Назва Апісанне
Вяршыня[1][3], або чало[2] Верхняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1].
Падножжа[3], падножак[1], або ногі[2] Ніжняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1]. Ніжнюю сёмую частку тарчы займае «пята»[2].
Пас[3][1] Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што перасякаюць тарчу[1].
Слуп[3][1] Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што рассякаюць тарчу[1], і займае сярэднюю трэцюю частку тарчы[2]. Калі слуп займае менш трэцяй часткі, ён называецца слупок, а калі менш сёмай часткі — прут[2].
Перавязь[3][1] Дыяганальная паласа праз усю тарчу. Можа ісці як з правага боку, так і левага[1]
Кроква[3][1][2] і перакуленая кроква[1] Дзве перавязі, якія сутыкаюцца з сабою і не даходзяць да верху тарчы. Кроква, якая выходзіць з ніжняй часткі тарчы называецца перакуленай[1]

КрыжыПравіць

Геральдычная фігура Назва Апісанне
Геральдычны крыж Злучэнне слупа з пасам[1]
Касы крыж (дзве перавязі)[1], або андрэеўскі крыж[2] Злучэнне дзвюх перавязей[1][2]
Вілападобны крыж[1][2] Спалучэнне дзвюх перавязей і слупа[1][2]
Мыліца[2] Т-падобны крыж, спалучэнне вяршыні і слупа[2]

Другарадныя фігурыПравіць

Геральдычная фігура Назва Апісанне
Шляк[1] або ліштва, бардзюр[2]
Квадрат[1]
Вастрыё[1]
Брусок[1]
Гонт[1]
Ромб[1]
Верацяно[1] Варыянт ромбу[1]
Круг[1]
Вольная частка[1] Квадрат або трохвугольнік (клін) размешчаны ў адным з чатырох кутоў тарчы[1]
Турнірны каўнер[1] Умоўны элемент рыцарскай амуніцыі[1]
Шчыт, сэрца[1] або шыльд[2] Малая тарча, размешчаная ў цэнтры галоўный тарчы[1]

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 1,22 1,23 1,24 1,25 1,26 1,27 1,28 1,29 1,30 1,31 1,32 1,33 1,34 Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 2,17 Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.

СпасылкіПравіць