Карыбут (герб)

(Пасля перасылкі з Герб «Карыбут»)

«Карыбу́т» — прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ, якім карысталіся князі Збаражскія, Вішнявецкія, Парэцкія, Варанецкія і некаторыя шляхецкія роды.

Карыбут
POL COA Korybut-1.svg
Дэталі

ГісторыяПравіць

 
Герб Рэчы Паспалітай у часы Міхала Вішнявецкага

Герб паходзіць ад пашыранай на прыватных пячатках ВКЛ выявы крыжа, часам крыж відазмяняўся дадаткам новых элементаў. На пячатцы кн. Федзькі Іванавіча Нясвіцкага пры дакументах 1434 змешчана выява крыжа з перакрэсленымі канцамі і маладзіком рагамі ўбок замест ніжняга канца крыжа. Яго ўнукі Сямён і Васіль Васілевіч Збаражскія на пячатках пры дакументах 1461 мелі вьювы простага крыжа з маладзіком рагамі ўніз і крыжа з перакрэсленымі канцамі, падобным маладзіком і 6-прамянёвай зоркай. Апошні варыянт замацаваўся ў 17 ст. як герб «Карыбут» (ад імя князя Карыбута, якога Вішнявецкія лічылі сваім родапачынальнікам). У час знаходжання на троне Рэчы Паспалітай Міхала Вішнявецкага (16691673) герб «Карыбут» ужываўся ў дзяржаўнай сімволіцы як элемент на вялікай і малой пячатках ВКЛ. Выява «Карыбута» разам з гербам Радзівілаў «Тромбы» змешчана на галоўным фасадзе Нясвіжскага палацу (яго будаўнік М. К. Радзівіл Сіротка быў жанаты з Э. Я. Вішнявецкай).

АпісаннеПравіць

У блакітным полі выява сярэбранага крыжа з перакрэсленымі канцамі, замест ніжняга канца — залатыя маладзік рагамі ўніз і 6-прамянёвая зорка. Клейнод шляхецкага варыянта герба — над прылбіцай з каронай тры страусавыя пёры. Існуюць варыянты герба з чырвоным полем, залатым крыжам, 5 пёрамі і інш..

СпасылкіПравіць