Герб Міра — герб гарадскога пасёлка Міра. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2002 года № 87.

Герб Міра
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 10 чэрвеня 2002 
Аўтарскі калектыў
М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык

Апісанне

правіць

Іспанскі шчыт падзелены зубчастым поясам. У верхняй частцы ў залатым полі вырастае чорны арол у залатой графскай кароне, унізе ў чырвоным полі сцяны тры паралельныя бэлькі, якія звужаюцца ўніз.

Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 мая 2002 года № 344 і раённым Саветам дэпутатаў ад 30 мая 2002 года № 54. Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

Значэнне

правіць

Зубчасты падзел герба ва ўмоўнай форме перадае зубчастыя сцены асноўнага архітэктурнага збудавання гарадскога пасёлка і сімвалізуе сабой у першую чаргу замак.

Таксама ў гербе адлюстравана спадчына двух магнацкіх родаў — Ільінічаў і Радзівілаў. У верхняй частцы гербавага поля размешчаны радзівілаўскі арол, у ніжняй — асноўны элемент герба Ільінічаў «Корчак» — тры паралельныя бэлькі, якія звужваюцца ўніз.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  • Геральдыка г.п. Мір . Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 чэрвеня 2023.