Герб Шаркаўшчыны

Герб Шаркаўшчыны — герб гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Герб Шаркаўшчыны
Дэталі
Шчыт
Іспанскі
Заснаванне 20 студзеня 2006

Апісанне правіць

Герб Шаркаўшчыны ўяўляе сабой выяву ў сярэбраным полі іспанскага шчыта каменнай сцяны натуральнага колеру з трыма зубцамі ўверсе і аркай унізе. У верхняй частцы поля размешчаны дзве галінкі брусніцы і ў арцы — адна галінка брусніцы з сямю ягадамі чырвонага колеру і зялёным лісцем на кожнай.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць