Герман Вартберг

(Пасля перасылкі з Герман з Вартберга)

Герман Вартберг (ням.: von Wartberge) — духоўны брат Тэўтонскага ордэна, капелан лівонскага ландмайстра, храніст.

Герман Вартберг
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Дата нараджэння 1330[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1380[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Напэўна, паходзіў з месцічаў аднаго з гарадоў у Вестфаліі, чые арыстакратыя і бюргерства бралі значны ўдзел у каланізацыі Лівоніі. Прыбыў у Лівонію, ці прынамсі ўвайшоў у блізкія сувязі з дваром лівонскага ландмайстра, напэўна каля 1358 года, бо менавіта з гэтага часу яго хроніка робіцца падрабязней за папярэднія гады. У 1366 годзе Герман Вартберг ужо выконваў важную службу ўпаўнаважанага Лівонскай правінцыі Тэўтонскага ордэна пры заключэнні ў Данцыгу пагаднення паміж Ордэнам і яго сапернікамі, архібіскупам рыжскім і іншымі лівонскімі біскупамі. Гэта дазваляе лічыць, што тым часам Вартберг быў ужо немаладым чалавекам. Захаваўся напісаны ім дакумент супраць дамаганняў духавенства з аспрэчваннем выстаўленых Ордэну абвінавачванняў.

Займаючы пасаду пры лівонскім ландмайстры, Вартберг пры напісанні сваёй хронікі мог карыстацца архіўнымі дакументамі ордэнскага замку ў Рызе; ён не толькі вёў дыпламатычныя перамовы Ордэна з духавенствам, але і сам асабіста ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях Ордэна, неаднакроць суправаджаў лівонскага ландмайстра Арнольда Фіцінгофа (кіраваў з 1360 па 1364) і Вільгельма Фрымерсгейма (кіраваў з 1364 па 1385) у іх паходах супраць літоўцаў. Аднойчы, у 1372 годзе, Герман Вартберг з ландмайстрам і атрадам рыцараў вяртаўся ў Лівонію з Марыенбургскага галоўнага капітула ў Прусіі і на дарозе, каля Святой Аа[ru], на іх напалі літоўцы, але былі адбіты рыцарамі. Пад 1380 годам згадваецца ўпаўнаважаны лівонскага ландмайстра Герман, якому было даручана заключыць перамір’е з князя Ягайлам і палачанамі, верагодна гэта быў Вартберг.

Крыніцы правіць

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.

Літаратура правіць

  • Чешихин-Ветринский Е. В. Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края. Том II. Ливонская хроника Германа Вартберга. — Рига, 1879.
  • Anti Selart, Die livländische Chronik des Hermann von Wartberge, in: Matthias Thumser (Hg.), Geschichtsschreibung im mittelalterlichen Livland, Berlin 2011, S. 59-86.